Дабраду́шны ’дабрадушны’ (БРС). Рус. доброду́шный, укр. доброду́шний. У рус. мове гэта словаўтваральная калька з грэч. εὔψυχος. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 146. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з’яўляюцца запазычаннем з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэкларава́ць ’дэклараваць’ (БРС). Запазычанне з рус. деклари́ровать (аб рус. слове падрабязна гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 56: < ням. deklarieren < лац. declarāre). Параўн. бел. даклярава́ць (гл.), якое з’яўляецца запазычаннем з польск. deklarować (< лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНТАНО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1960). У 1959—60 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, Бел. Энцыклапедыі. Быў супрацоўнікам Сакратарыята ААН, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. У 1977—87 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у 1990—91 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—95 дырэктар Бел. ін-та навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозу. З 1995 нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржуазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2, 1980—81), «Сучасны капіталізм: Сацыядынаміка ўлады» (1990), «Сацыядынаміка ідэалогій» (1995) і інш.

т. 1, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЯЗЬ (Пётр Аляксандравіч) (н. 6.8.1936, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д тэхн. н. (1983), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1960). З 1961 працуе ў галіне парашковай металургіі. З 1980 першы нам. ген. дырэктара Бел. рэсп. навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі, з 1992 дырэктар НДІ парашковай металургіі. Даследаванні ў галіне канструкцыйных і функцыян. матэрыялаў, якія атрымліваюцца метадамі парашковай металургіі і тэрмічнага напылення. Гал. рэдактар штогадовага рэсп. зборніка «Парашковая металургія». Дзярж. прэмія Беларусі 1980.

Тв.:

Волокнистые высокотемпературные керамические материалы. Мн., 1991 (у сааўт.);

Формирование структуры и свойств пористых порошковых материалов. М., 1993 (у сааўт.);

Теория и практика газоплазменного напыления. Мн., 1993 (у сааўт.).

П.А.Віцязь.

т. 4, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.

Засн. ў 1930 у Гомелі як лесатэхнічны ін-т на базе ф-та лясной гаспадаркі Бел. с.-г. акадэміі. З 1945 у Мінску, з 1961 наз. Бел. тэхнал. ін-т, з 1993 ун-т. З’яўляецца вядучай ВНУ Беларусі па падрыхтоўцы тэхнолагаў 17 спецыяльнасцяў і больш як 80 спецыялізацый. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: лесагаспадарчы (з 1993 выкладанне на бел. мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прам-сці, тэхналогіі арган. рэчываў, хім. тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949, дактарантура з 1988. Мае 6 н.-д. лабараторый, электронна-вылічальны цэнтр, друкарню. Працуе ун-т беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991). Выдае газ. «Тэхнолаг».

Навучальны корпус Беларускага тэхналагічнага універсітэта.

т. 2, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́ЎРЫД (Эдвард Антонавіч) (н. 8.10.1939, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д мед. н. (1988), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1964 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1966 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1978 заг. аддзялення хіміяпрамянёвай тэрапіі). Навук. працы па камбінаваным лячэнні злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі, мадыфікацыі хімія- і радыеадчувальнасці злаякасных пухлін з дапамогай фізіка-хім. уздзеянняў, фотадынамічнай тэрапіі, пошуку і апрабацыі новых супрацьпухлінных прэпаратаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Применение гипертермии и гипергликемии в комплексном лечении злокачественных новообразований. М., 1981 (у сааўт.);

Гипертермия и гипергликемия в онкологии. Киев, 1987 (разам з С.​П.​Асінскім, С.​З.​Фрадкіным);

Диагностика и лечение распространенного рака желудка. Мн., 1991 (разам з М.​Я.​Фішарам. Н.​У.​Сачыўка).

т. 6, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНЮ́К (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 23.7.1941, в. Мяфёдавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д біял. н. (1982), праф. (1992). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т імя Пушкіна (1964). З 1964 у Бел. НДІ бульбаводства і агародніцтва (у 1986—89 заг. аддзела імунітэту раслін), з 1989 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па біялогіі ўзбуджальнікаў грыбных і бактэрыяльных хвароб с.-г. культур, распрацоўцы метадаў кантролю і прагнозу мікраэвалюцыі фітапатагенаў, сістэмы кіравання фітасан. сітуацыяй на бульбе і агароднінных культурах, метадах іх селекцыі з комплекснай устойлівасцю да хвароб. Сааўтар сорту бульбы Дабро, памідораў Ружа, Віліна, Калінка і Аранж.

Тв.:

Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт);

Болезни и вредители овощных культур. Мн., 1994 (у сааўт).

У.Р.Іванюк.

т. 7, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДРАЦЮ́К ((Kondratiuk) Міхаіл) (н. 6.3.1934, в. Дубіны Беластоцкага ваяв., Польшча),

польскі мовазнавец. Д філал. н. (1984), праф. (1992). Скончыў ф-ты рус. (1958) і бел. (1961) філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1960 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (у 1985—92 заг. аддзела бел. мовы). З 1992 заг. кафедры бел. філалогіі Ін-та ўсх.-слав. філалогіі (Варшава). Даследуе фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і анамастыку гаворак Беласточчыны («Вакалізм беларуска-ўкраінскіх гаворак Гайнаўскага павета», 1964; «Назвы жыхароў, утвораныя ад назваў вёсак і гарадоў у гаворках усходняй Беласточчыны», 1972; «Анамастычныя даследаванні ў беластоцкім рэгіёне», 1981; «Беларускія і літоўскія элементы ў сістэме польскай тапаніміі і мікратапаніміі апелятыўнага паходжання», 1983, і інш.). Сааўтар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—2, 1980—89). Віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі беларусістаў (з 1991).

т. 7, с. 579

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕАНО́ВІЧ (Іван Іосіфавіч) (н. 18.4.1929, в. Цырын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне дарожнага буд-ва і прамысл. транспарту. Д тэхн. н. (1974), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1962 у Бел. тэхнал. ін-це. У 1968—84 нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, з 1980 у БПЛ. Навук. працы па праблемах прамысл. транспарту, буд-ве і эксплуатацыі аўтамаб. дарог, дарожным матэрыялазнаўстве і механіцы дарожных збудаванняў, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалаг. маніторынгу.

Тв.:

Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. Мн., 1977 (разам з М.​П.​Вырко);

Основы строительного дела. Мн., 1980 (у сааўт.);

Дорожно-строительные материалы. Мн., 1983 (разам з К.​Ф.​Шумчыкам);

Дорожная климатология. Мн., 1994.

т. 9, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУСІЕ́НКА (Святлана Піліпаўна) (н. 30.8.1939, г. Краснаармейск, Украіна),

бел. літ.-знавец. Д філал. н. (1994), праф. (1994). Скончыла БДУ (1963). З 1967 працуе ў Гродзенскім ун-це імя Я.​Купалы. Друкуецца з 1968. Даследуе польскі раман 19—20 ст., жанрава-стылявыя асаблівасці польскай прозы, бел.-польскія літ. сувязі 19—20 ст., бел. этнакультурныя фактары ў творчасці А.​Міцкевіча, Э.​Ажэшкі, З.​Налкоўскай і інш. Аўтар манаграфіі «Творчасць Зоф’і Налкоўскай» (1989). Сааўтар зб-каў «Краю мой — Нёман» (1986), «Параўнальнае літаратуразнаўства і руска-польскія літаратурныя сувязі ў XX ст.» (М., 1989), «Зоф’і Налкоўскай прысвечана» (1991), «З боку крэсаў» (Кракаў, 1994), «Узаемадзеянне літаратур і моў», «Польская мова і літаратура ў кантэксце славянскіх культур» (1995), «Адам Міцкевіч і сусветная культура» (1998, кн. 4), «Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры» (1998) і інш.

І.​У.​Саламевіч.

т. 11, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)