СІ́ТЦЫ,

вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы — Мядзел. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на З ад г. Докшыцы, 220 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Параф’янава. 782 ж., 323 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Георгіеўская царква (1913). брама (пач. 18 ст.).

т. 14, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інадапта́цыя

(ад ін- + адаптацыя)

наяўнасць у асобных груп жывёл такіх прыстасаванняў, якія ў ходзе эвалюцыі выяўляюцца недасканалымі і вядуць да вымірання гэтых груп.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кале́кцыя

(лац. collectio = збіранне)

размешчаныя ў пэўнай сістэме якія-н. аднародныя прадметы, што маюць гістарычную, навуковую, мастацкую цікавасць (напр. к. мінералаў, к. манет).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́мы

(ням. Kamm = літар. грэбень)

узгоркі, складзеныя сартаванымі слаістымі пяскамі, галечнікам і гравіем, якія сустракаюцца ў месцах, дзе некалі праходзіў край мацерыковых леднікоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кандыля́ртры

(н.-лац. condylarthra, ад гр. kondylos = мышчалка + arthron = сустаў)

атрад вымерлых капытных, знешне падобных на драпежных (напр. фенакод), якія жылі ў палеагене.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канфедэра́т

(лац. confoederatus = які ўваходзіць у аб’яднанне)

1) арганізацыя або дзяржава, якія ўваходзяць у склад канфедэрацыі 1;

2) удзельнік канфедэрацыі ў феадальнай Польшчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кардаі́ты

(н.-лац. cordaitales, ад Corda = прозвішча аўстр. батаніка)

вымерлыя дрэвавыя голанасенныя расліны з тоўстым ствалом і ланцэтападобным лісцем, якія існавалі ў палеазоі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катэры́я

(фр. coterie = гурток)

1) узброены атрад наёмнікаў у сярэдневяковай Еўропе;

2) уст. група асоб, якая ставіла перад сабой якія-н. своекарыслівыя мэты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінетадэ́смы

(ад гр. kinetos = рухомы + desmos = звязка, сувязь)

вельмі тонкія фібрылы, якія бяруць пачатак ад базальнага цельца і выконваюць у прасцейшых апорную функцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

контр-апро́шы

(фр. contreapproches, ад contre = супраць + approche = набліжэнне)

ходы злучэння, якія асаджаныя ў крэпасці войскі пракладвалі насустрач апрошам праціўніка з мэтай контратакі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)