stone1 [stəʊn] n.
1. ка́мень;
a meteoric stone аэралі́т;
a fall of stones каменяпа́д;
sand stone geol. пясча́нік;
trip over a stone спатыка́цца аб ка́мень
2. ка́мень (перан.);
a heart of stone каме́ннае сэ́рца;
turn to stone скамяне́ць
3. ко́стачка (слівы, вішні і да т.п.), зярня́тка, зе́рнетка (плода)
4. надмагі́льная пліта́;
He is buried under this stone. Ён пахаваны пад гэтым каменем.
5. med. ка́мень, каме́нная хваро́ба;
an operation for stones апера́цыя па выдале́нні камянёў
♦
cast the first stone распача́ць кры́тыку;
leave no stone unturned прыкла́сці ўсе намага́нні; зраўня́ць з зямлёй;
(at) a stone’s throw ве́льмі блі́зка, зусі́м недалёка; руко́ю пада́ць;
kill two birds with one stone ≅ адны́м уда́рам двух зайцо́ў забі́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
notice1 [ˈnəʊtɪs] n.
1. ува́га;
take notice of smth. звярта́ць ува́гу на што-н., зважа́ць на што-н.; надава́ць значэ́нне чаму́-н.;
bring smth. to smb.’s notice звярну́ць ува́гу каго́-н. на што-н.;
come to smb.’s notice прыця́гваць (да сябе́) ува́гу каго́-н.;
escape notice выпада́ць з-пад ува́гі; прахо́дзіць па-за ўва́гай
2. аб’я́ва, абве́стка;
put up a notice паве́сіць аб’я́ву;
a notice of death каро́ткі некрало́г, жало́бная абве́стка
3. паведамле́нне, папярэ́джанне;
until further notice да насту́пнага паведамле́ння;
give notice папярэ́джваць, папераджа́ць (аб звальненні, ад’ездзе і да т.п.)
4. рэцэ́нзія, во́дгук
♦
at short/at a moment’s notice у апо́шнюю хвілі́ну/апо́шні мо́мант; за́раз жа, неадкла́дна, на пе́ршае патрабава́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
го́нар, ‑у, м.
1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу. Выдатная праца — справа гонару кожнага грамадзяніна. □ Пераступіць граніцу са сцягам вызвалення ў руках, ці ж гэта не радасць, не гонар? Пальчэўскі. Але нідзе, Нідзе, мой дружа верны, Не спляміў я Наш гонар баявы. Кірэенка.
2. Павага, слава. Гонар пераможцам. □ — Як відаць, вы [Максім] багаты чалавек, — адказала гаспадыня, — такая акуратнасць робіць вам гонар. Машара.
3. Перавялічанае ўяўленне пра сваю годнасць; фанабэрыстасць, пыха. «О, чортаў шляхціц! — падумаў Якаў. — Столькі ў цябе гонару, што невядома, з якога боку прыступіцца...». Чарнышэвіч.
•••
Дошка гонару гл. дошка.
Збіць гонар гл. збіць.
Мець гонар гл. мець.
Робіць гонар гл. рабіць.
У гонар каго (высок.) — у знак павагі да каго‑н., ушанавання памяці аб кім‑н.
[Ад лац. honor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак., чаго, з дадан. сказам і без дап.
Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго‑н. Дабіцца выдатных поспехаў. □ Загад адзін, адно заданне — Дабіцца працай перамог. Чарот. Чым больш уставала .. перашкод, тым больш, расло ў Сценкі ўпартае жаданне дабіцца свайго. Колас. // Распытваючы, даведацца, дапытацца аб чым‑н. ад каго‑н. Мужчыны ніяк не маглі дабіцца ад.. [жанчыны], што ж там такое магло стаць: пажар, смерць ці яшчэ якое няшчасце? Дамашэвіч. Настаўнік болей нічога не дабіўся ад Ліды. Яна ўстала з-за стала і выбегла з хаты. Колас. // Дабрацца, з цяжкасцю дайсці куды‑н., да каго‑н. — Я парадкі ведаю, я дабіўся ў адрасны стол. Чорны. У пакой канцылярыі дабіцца было цяжка. Нікановіч.
•••
Дабіцца да ручкі — тое, што і дайсці да ручкі (гл. дайсці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гвалт, ‑у, М ‑лце, м.
1. Прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да каго‑н.; здзек. Выходзяць на бітву аршанцы, Суровы ідзе Магілёў, Каб помсціць фашысцкім паганцам За гвалты, за здзек і за кроў. Астрэйка.
2. Прымусовае ўздзеянне на каго‑н.; уціск. Паказваючы, напрыклад, урадніка, Ф. Багушэвіч падкрэслівае, што ён чыніць гвалт і прымус імем цара. Шкраба.
3. Крык, шум, лямант. Убачыўшы мядзведзіцу ў лесе ці на дарозе, людзі страшэнна палохаліся, узнімалі гвалт. В. Вольскі. Да сябе.. [Люба] не запрашала Ігнася. Ведала, як скрыва паглядзелі б бацькі і які гвалт узняўся б .. у хаце. Мурашка.
4. у знач. прысл. гва́лтам. Супраць волі, жадання; сілай. Мужчыны гвалтам пасадзілі.. [Грэт] у лодку. Маўр.
5. у знач. выкл. Разм. Кліч аб паратунку ў выпадку небяспекі. Ратуйце, гвалт!
•••
Хоць гвалт крычы гл. крычаць.
[Польск. gwalt з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбо́й, ‑ю, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адбіваць — адбіць (у 2 знач.) і адбівацца — адбіцца (у 2 знач.).
2. Гукавы сігнал, які апавяшчае аб заканчэнні чаго‑н. Дзяжурны афіцэр пасля адбою Абход чарговы робіць. Зарыцкі. Даў адбой гарніст, і ўсе мы Спаць паклаліся на сене. Нядзведскі. // перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын. Ні ўдзень, ні ўноч не ведалі адбою мы. Макаль.
3. Маркіровачны малаток. Знайшлі два пні сантыметраў па трыццаць, пабілі іх штрафным адбоем. Ермаловіч. // След, знак ад маркіровачнага малатка. [Хама Хаміч:] — Пад’едзьце, Лявон Свірыдавіч, бліжэй... Бачыце — адбою на бярвеннях няма. — Ну, адбою тут вы не знойдзеце, — спыніў яго Лявон Свірыдавіч, — гэта ж верхавіны, а адбой на камлях. Корбан.
•••
Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго гл. няма.
Біць (даць) адбой гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адраджэ́нне, ‑я, н.
1. Абуджэнне да новага жыцця; аднаўленне пасля перыяду разбурэння, заняпаду і пад. Мікалай усёй сваёй істотай адчуваў вясенняе адраджэнне. Дамашэвіч. З другой паловы XIX стагоддзя амаль адначасова пачалося адраджэнне ўкраінскай і беларускай пісьменнасці ва ўмовах царскага самадзяржаўя і развіцця капіталістычных адносін. Юргелевіч. У кароткіх і простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны. Колас. // Аднаўленне, адбудова чаго‑н. знішчанага, разбуранага. Пасляваеннае адраджэнне завода. □ А нам варта было б з зялёнага дрэва, як з лёгкай рукі, і пачынаць адраджэнне свайго калгаса. Кулакоўскі.
2. (з вялікай літары). Перыяд у культурным і ідэалагічным развіцці раду краін Еўропы, які наступіў пасля сярэдневяковага застою, з зараджэннем капіталістычных адносін, і адзначаны росквітам навук і мастацтваў; Рэнесанс. Простая беларуская сялянка нагадвала партрэты жанчын італьянскіх майстроў часоў Адраджэння. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; незак.
1. каго-што. Дакранаючыся да чаго‑н., прыводзяць у рух. Ціхі вецер вее І траву варушыць. Астрэйка. // перан.; што. Выводзіць са стану спакою, узбуджаць. Словам дакорным маці боль несціханы варушыць. Глебка. А як яны варушылі, пераварочвалі сэрца, гэтыя салаўі. Васілевіч.
2. чым. Рухаць павольна, злёгку. На другім канцы стала, загарнуўшы кніжку, бязгучна варушыла губамі Наташа — вучыла верш. Шахавец.
3. што. Злёгку разграбаць; пераварочваць. Варушылі зерне, каб яно падсыхала, перавейвалі, сартавалі. Скрыган. Каржакаваты з абветраным тварам і пышнымі вусамі мужчына час ад часу варушыць суком падгарэлае паленне. Курто.
•••
Варушыць (круціць) мазгамі (галавою) — разважаць, абдумваць. З зямлёю клопат быў вялікі. Прыйшлося ездзіць да Хадыкі Ды варушыць і галавою Над гэтай справай грашавою. Колас.
Варушыць памяць — напамінаць аб кім‑, чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Адхіліцца, адсланіцца (пра тое, што захінае). Папера адхінулася, і я ўбачыў, як у вялікіх чорных вачах дзяўчынкі з’явіўся жах, а рукі ў яе задрыжалі. Карпюк. Вось-вось зараз адхінецца фіранка і за ёю з’явіцца Зіна. Асіпенка.
2. Падацца ўбок, адступіцца, адхіліцца ад чаго‑н.; адарвацца. Рыбкін адхінуўся ад спінкі крэсла, сеў прама і вольна. Гамолка. Спалоханы машыніст адхінуўся ад акна, жорстка схапіў.. [Ірыніну] руку. Лынькоў. [Каця] палажыла Гарбачэню руку на плячо і, як малое дзіця, якое апяклося аб шкло лямпы, адхінулася ад яго. Гурскі.
3. перан. Адступіцца, адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Адам Блецька адчуў усёй сваёй істотай, што Гальвас, як ад чаго агіднага, адхінуўся ад яго. Чорны.
4. перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час. Адхінуцца на хвілінку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абадра́ць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што.
1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго‑н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. // Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.
2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
•••
Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць. Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны нас хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.
Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)