Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па (< прасл. po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням. zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолікрэмсаць, мусоліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пашчэ́дры́цца, пошчэдрыцца ’памножыцца’ (ТС), па‑ шчэдраць ’тс’ (смал., маг., Бяс.). Да па і шчадрыцца < шчадрэц ’шчодры вечар’. Звязана з павер’ем, што калі на шчодры вечар кладуць грошы пад абрус і сена на стале, то ў новым годзе яны будуць множыцца (гл., напрыклад, ілюстрацыю ў ТС, 5, 343).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́хам ’сушай, па сухому месцу, сухапутна’ (Нас., Бяльк.), сухамо́м, су́хама ’ўсухамятку’ (Мядзв.). Дэрываты ад *cýxa, су́хо наз. ’суша’ (ТС): су́хам з’яўляецца Тв. скл. гэтага назоўніка, сухамо́м мае падвойны канчатак ‑ам/‑ом; слова су́хама ўтворана па аналогіі прысл. на ‑ма тыпу бегма, паколькі яны ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белаву́сы, ‑ая, ‑ае.

У якога светлыя або сівыя вусы. Віславухі, белавусы, стары Вінцэнты стаяў за лесам па дарозе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вэ́ксаль, ‑я, м.

Пісьмовае абавязацельства заплаціць каму‑н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін. Заплаціць па вэксалю. Прад’явіць вэксаль.

[Ням. Wechsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ ​1, газавы ​1, напрыклад: газаабмен, газаасвятленне, газаачышчальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: «вада», «водны», «вадзяны», напрыклад: гідрабурэнне, гідрапомпа, гідрастанцыя, гідратэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глі́сер, ‑а, м.

Быстраходнае пласкадоннае маторнае судна, якое пры вялікай скорасці слізгаціць па воднай паверхні і дае малую асадку.

[Ад фр. glisser — слізгацець.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адто́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтачыць.

2. у знач. прым. перан. Дасканалы па форме. Адточаны верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

археало́гія, ‑і, ж.

Гістарычная навука, якая вывучае быт і культуру старажытных народаў па матэрыяльных помніках, што дайшлі да нас.

[Грэч. archaiologia — апавяданне пра даўніну.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)