ако́п, -а,
Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкапанага рова з насыпам, якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акушэ́рства, -а,
1. Раздзел медыцыны, прысвечаны пытанням прафесійнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд.
2. Дзейнасць акушэра, акушэркі, аказанне дапамогі пры родах.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
алего́рыя, -і,
Іншасказальнасць, выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аліга́рхія, -і,
1. У старажытнасці і ў Сярэднія вякі: дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў.
2. Эканамічнае і палітычнае панаванне невялікай групы прадстаўнікоў манапалістычнага капіталу.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ампі́р, -у,
Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пачатку 19
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ані́с, -а і -у,
1. -а. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі саладкаваты пах.
2. -у. Гатунак яблыкаў.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
антра́кт, -у,
1. Кароткі перапынак паміж дзеямі спектакля ці аддзяленнямі канцэрта.
2. Невялікі музычны твор для выканання паміж дзвюма дзеямі оперы, п’есы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ао́рта, -ы,
Самая буйная, галоўная артэрыя, якая жывіць артэрыяльнай кроўю органы цела.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́мфа, -ы,
Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая ўтвараецца з плазмы крыві і запаўняе міжклетачную прастору.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лістапа́д, -а і -у,
1. -а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.
2. -у. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.