жылпло́шча, ‑ы, ж.
Плошча дома, кватэры і пад., прызначаная для жылля; жыллёвая плошча. // Памяшканне для жылля, кватэра. Дэмабілізаваўся [генерал-маёр] і хоча жыць у Мінску, але, каб прапісацца, трэба знайсці вольную жылплошчу. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забудо́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забудоўваць — забудаваць.
2. Будынак, які ўзводзіцца забудоўшчыкам. Новыя забудовы ў Грынях падаліся да шашы, выбіліся за раку на выган пад Лавацкі сад. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагада́цца, ‑аецца; зак.
Успомніцца, прыйсці на памяць. Нагадалася даўняя казка. □ [Лёдзі] зрабілася маркотна. Нагадаўся цяжкі дзень, калі яна, уцёкшы з дому, ляжала каля сасны на мокрай зямлі пад такім жа дажджом. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наглыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. каго-чаго. Праглынуць у вялікай колькасці. Наглытаўся шчупак плотак. □ Конь храпе, пылу наглытаўся з-пад ног, мокры ўвесь... Пташнікаў.
2. Разм. Наесціся. Наглытацца за абедам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярэ́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Стаміцца, адчуць сябе нездаровым ад цяжкай работы, доўгай хадзьбы і пад. — Даволі, сарокі, час марнаваць, не павярэдзіцеся, калі ўдваіх і возьмеце мяш[ок], — прыкрыкнуў дзед. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглыбе́ць, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца глыбейшым. Рака паглыбела. Разыходжанні паглыбелі. □ Неба над горадам ачысцілася, пацямнела, паглыбела. Галавач. Густыя, пасівелыя бровы.. [Антанюка] сышліся над пераносіцай, паглыбелі зморшчынкі пад вачамі і каля рота. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падабаро́нны, ‑ага, м.
Асоба, якая нясе адказнасць па суду і знаходзіцца пад абаронай адваката. Адвакат патрабаваў апраўдання свайго падабароннага. □ Чэрнік махнуў рукой сваім падабаронным і знік за дзвярыма судовай залы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгало́ўнік, ‑а, м.
Падстаўка для галавы ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах і пад. Падняць падгалоўнік. □ Прапанаваў яму перасесці да акна, апусціць падгалоўнік авіяцыйнага крэсла і паспаць трохі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазапіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заперці, зачыніць усё, многае. Паліцэйскія пазапіралі дзверы ў склады, дзе застаўся мізэрны скарб. Мікуліч.
2. Зачыніць усіх, многіх на замок, засаўку і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́герны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лагера (у 1–3 знач), уласцівы лагеру. Лагерная вучоба. Лагернае адзенне. Лагернае ўтрыманне жывёлы. □ Пад паветкай лагернай канюшні стаіць адзін з запасных коней. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)