1. Чалавек, які добра ездзіць вярхом; яздок. Жаўнер быў выдатны наезнік, і конь пад ім быў лёгкі і быстры.Колас.
2. Тое, што і жакей. Пад адабральны гул трыбун наезнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў пераадоленні бар’ераў.«Звязда».// Цыркавы артыст, які выступае на кані.
3. Спецыяліст, які займаецца на конных заводах.
4. Дробнае насякомае атрада перапончатакрылых, якія адкладваюць яечкі ў цела вусеняў іншых насякомых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
1. Парабіць многа, уволю; напрацавацца. Наравіцца за сваё жыццё. □ Хочацца наравіцца да поту, далон[н]ю абцерці.. твар і напіцца з біклагі рэзкага квасу...Мурашка.// Стаміцца на працы. [Расольчыха:] — Ігнат як наробіцца .. [на дачы] за выхадны, дык і гаварыць яму ні з кім не хочацца.Паслядовіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Здарыцца, адбыцца. Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Выцягнуцца, вышмаргнуцца з чаго‑н. — пра ўсё, многае. Павыцягваліся ніткі з іголак. □ Вынасілася скура [кашалька], зрудзела, працерлася. Павыцягваліся з беражкоў ніткі.Пташнікаў.
2. Распасцерці сваё цела на чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Параспраналіся [сябры], павыцягваліся на пяску і лавілі ласкавыя промні ранішняга сонца.Сабаленка.
3. Выпрастаўшыся, стаць прама — пра ўсіх, многіх. Павыцягваліся салдаты ў струнку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатле́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які, гніючы, ператварыўся ў труху; струхлелы, спарахнелы. Сатлелая кара на бярвенні паабівалася, ногі коўзаліся, ды спрыту ў Ягора хапала на любым бервяне: хоць салам змаж — пройдзе, збоку зірнеш — танцуе на кругляшы, артыст.Карамазаў.Неўзабаве з-пад зямлі выцягнулі самазарадную вінтоўку, кулямётныя стужкі і сатлелую вопратку.«Беларусь».
2. Які, тлеючы, згарэў, ператварыўся ў попел. І вецер шустры сваё жніва Збіраў з сатлелых вугалёў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлю́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шлюбу. Шлюбны саюз. Шлюбны абрад.// Прызначаны для шлюбу. Манька каторы раз прымярала ўжо сваё шлюбнае ўбранне.Крапіва.
2. Які мае адносіны да перыяду спарвання ў жывёл. Самцы былі ў шлюбным уборы: спіны ў іх пацямнелі і зрабіліся гарбатыя, сківіцы пагрозліва выгнуліся.Караткевіч.Паветра звініць птушыным гоманам, крыкамі, шлюбнымі злётамі і клопатамі аб сваім доме, аб прыпынішчы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
своё бери́, а моего́ не троньсваё бяры́, а майго́ не руш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
призре́тьсов., книжн. (дать приют) даць прыту́лак (каму, чаму); даць прыста́нішча (каму, чаму); (взять на своё попечение, содержание) узя́ць на свой до́гляд (на сваё ўтрыма́нне); (позаботиться) паклапаці́цца (аб кім, аб чым); (приютить) прытулі́ць (каго, што);
призре́ть сироту́ даць прыту́лак (прыста́нішча) сіраце́, прытулі́ць сірату́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)