грэ́шна,
1. Прысл. да грэшны.
2. у знач. вык., з інф. Разм. Нядобра, недаравальна, недазвольна. Мы яе, такую смелую і адважную, бачым другі раз, і было б грэшна не ўважыць яе просьбу. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адме́тны, ‑ая, ‑ае.
Не падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны. Леапольд Гушка быў адметны ад тутэйшых людзей: штосьці было адмысловае ў яго вымаўленні. Чорны. Лес жыў сваім адметным жыццём таемнасці і зачараванасці. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Танцаваць вальс, кружыцца ў вальсе. Можна было.. па-ранейшаму весела і лёгка вальсаваць, успамінаючы нашу ваенную маладосць, падпяваючы пра тую месячную ноч, якая не была ніколі нашай... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добрасумле́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць добрасумленнага; чэснасць, праўдзівасць. Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю іх дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю і добрасумленнасцю авалодвалі навукамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаро́бка, ‑і, ДМ ‑робцы; Р мн. ‑робак; ж.
Незакончанасць, незавершанасць якой‑н. працы, справы. Лукашу не было часу адпачываць. Нядаўна пабудаваў новую хату, трэба канчаць розныя недаробкі: зашкліць ганак, пабяліць печы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нездаро́ўе, ‑я, н.
Недамаганне, хваравіты стан. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты.. Тады Кубец прыехаў да старога Тараса і прапанаваў яму быць старастам. Тарас адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і нездароўе. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўця́м, безас. у знач. вык.
Разм. Незразумела; не прыйшло ў галаву. Якая ж дарога ў яго за плячыма, Якія заслугі — самому няўцям. Гілевіч. Яму было зусім няўцям, Што чалавек вышэй за горы. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падда́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да паддашка; які знаходзіцца ў паддашку. Паддашкавае акно было адчынена. П. Ткачоў. Асцярожна, каб не нарабіць груку абцасамі на жалезных лістах,.. [Віця] дабраўся да паддашкавага акенца. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмуроўваць — падмураваць.
2. Тое, што і падмурак (у 1 знач.). Не было яшчэ падмуроўкі, і сцены стаялі на тоўстых, кароткіх палях. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Амаль забыты. [Аляксей] спрабаваў адагнаць.. [думкі], расказваў сам сабе паўзабытыя вершы, хаваў галаву пад падушку, але нішто не дапамагала. Мележ. Усё, што было раней, для мяне стала нейкім прыемным паўзабытым сном. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)