вясня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Абрадавая веснавая песня. Дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі». Колас.

2. Абл. звычайна мн. (вясня́нкі, нак). Тое, што і вяснушкі. І шчокі і кірпаты нос былі ўсеяны такім мноствам вяснянак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён, успыхваў, як касцёр. Лынькоў.

3. Насякомае атрада сятчастакрылых.

4. Аднагадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бландзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Жанчына са светлымі валасамі. [Цёця Каця Гарлахвацкаму:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявай.. адно ж яна бландзінка. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Памянш.-ласк. да галіна; невялікая галіна. Зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камісіёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Камісійны магазін. — Ідзі зараз жа ў краму ці камісіёнку і купі сабе цёплую шапку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вагра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Печ шахтавага тыпу для плаўкі чыгуну і каляровых металаў. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

У выразе: нырачная лаханка — частка ныркі, якая служыць для збірання мачы і пераходзіць непасрэдна ў мачаточнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаці́няне, ‑нян; адз. лацінянін, ‑а, м.; лацінянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лацінянкі, ‑нак; ж.

1. Жыхары старажытнай Італійскай вобласці — Лацыума; рымляне.

2. Уст. Католікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лезгі́ны, ‑аў; адз. лезгін, ‑а, м.; лезгінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лезгінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР і Азербайджанскай ССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Уст. Тое, што і машна.

2. Скурна-мышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Пераносны механічны арган у выглядзе невялікай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

•••

Завесці катрынку гл. завесці.

[Ад назвы фр. песенькі «charmante Catherine», якая выконвалася на гэтым інструменце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)