медыя́нны

(лац. medianus)

анат. які знаходзіцца ў сярэдняй плоскасці цела, што ідзе спераду назад па яго цэнтру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мінда́ліна

(ад міндаль)

1) ядро міндальнага арэха;

2) залоза ў глотцы, падобная па форме на міндальны арэх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астранавіга́цыя

(ад астра + навігацыя)

навука аб ваджэнні лятальных апаратаў і марскіх суднаў, вызначаючы курс па нябесных свяцілах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўрыска́льпій

(н.-лац. auriscalpium)

недасканалы грыб сям. яжоўнікавых, пашыраны ў зонах хвойных лясоў па ўсім зямным шары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баге́т

(фр. baguette = палічка)

разьбяная, па-мастацку аздобленая або пафарбаваная, драўляная планка, з якой робяць рамкі, карнізы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геро́льдыя

(ад герольд)

ведамства ў Расіі ў 1722—1917 гг. па справах аб тытулах і дваранскіх прывілеях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідро́іды

(ад гідра- + -оід)

прадаўгаватыя вузкія клеткі з тонкімі, скошанымі перагародкамі, па якіх вада рухаецца ў расліне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гран-па́

(фр. grand pas)

танцавальная форма ў балеце, якая складаецца з некалькіх частак, аб’яднаных агульным зместам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

андэрра́йтэр

(англ. underwriter)

асоба, якая прымае на сябе абавязак па размяшчэнню, рэалізацыі каштоўных папер (акцый) на рынку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антацэ́рас

(н.-лац. anthoceros)

мох сям. антацэротавых, які трапляецца на аблогах, каля дарог, канаў, па берагах рэк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)