аперы́раваць

(лац. operre)

1) рабіць хірургічную аперацыю (напр. а. ныркі);

2) выконваць якія-н. дзеянні, дзейнічаць (напр. а. каштоўнымі паперамі);

3) карыстацца чым-н. (напр. а. лічбамі, а. фактамі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

зняць

1. ábnehmen* vt; áusziehen* vt (вопратку, абутак); áblegen vt, áusziehen* vt (паліто); ábnehmen* vt, ábsetzen vt (галаўны ўбор); ábnehmen* vt (гадзіннік, пярсцёнак, гальштук);

зняць тэлефо́нную тру́бку [слу́хаўку] den Hörer ábnehmen*;

2. (вызваліць з пасады) entlássen* vt; ábsetzen vt (напр. урад);

3. (ураджай) érnten vt, die Érnte éinbringen*;

4. фота fotografieren vt; knípsen vt (разм.); éine Áufnahme máchen (каго-н., што-н. von D);

5. (кватэру і г. д.) míeten vt;

6. карт. ábheben* vt;

зняць абло́гу вайск. die Belágerung áufheben*;

зняць што-н з вытво́рчасці эк. die Produktión von etw. éinstellen, etw. aus der Produktión néhmen*;

зняць ко́пію éine Kopíe [Ábschrift] ánfertigen [machen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інава́цыя

(лац. innovatio)

1) новаўвядзенне, абнаўленне (напр. тэхнічная і.);

2) новая з’ява ў мове (напр. лексічная і.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лакірава́ць

(ням. lackieren)

1) пакрываць лакам (напр. л. мэблю);

2) перан. прыхарошваць, хаваючы недахопы (напр. л. рэчаіснасць).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

іне́рцыя

(лац. inertia = нерухомасць, бяздзейнасць)

1) уласцівасць цела захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя прычына не выведзе яго з гэтага стану;

2) перан. вяласць, бяздзейнасць, коснасць (напр. і. мыслення, і. быту).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канфігура́цыя

(лац. configuratio)

1) абрысы, форма чаго-н. (напр. к. воблакаў);

2) узаемнае размяшчэнне прадметаў або іх частак;

3) астр. бачнае становішча планеты на нябеснай сферы адносна Сонца (злучэнне, элангацыя, квадратура 3 і апазіцыя​1 3).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

коўш

(літ. káušas)

1) драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для чэрпання вады, квасу і інш.;

2) вялікае механічнае прыстасаванне для зачэрпвання і пераносу да месца разгрузкі грунту, разлівання расплаўленага металу і інш. (напр. к. экскаватара).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кры́тыка

[фр. critique, ад гр. kritike (techne) = майстэрства разбіраць]

1) разбор, абмеркаванне каго-н., чаго-н. з мэтай ускрыць недахопы, даць ацэнку;

2) літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва (напр. тэатральная к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ку́рыя

(лац. curia)

1) правінцыяльны гарадскі сенат у Старажытнарымскай імперыі;

2) савет сеньёра з яго васаламі ў сярэдневяковай Зах. Еўропе;

3) разрад выбаршчыкаў па маёмаснай, нацыянальнай, расавай або іншай прымеце ў некаторых краінах (напр. рабочая к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лейтматы́ў

(ням. Leitmotiv =. вядучы матыў)

1) музычная тэма, кароткі музычны зварот, які звязваецца з пэўнай ідэяй і шматразова паўтараецца ў творы адпаведна развіццю сюжэта;

2) перан. асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца (напр. л. рамана).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)