камптатэ́цыум

(н.-лац. comptothecium)

лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на гліністай глебе па сухіх травяністых адхонах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канацэфа́лум

(н.-лац. conocephalum)

пячоначны мох сям. канацэфалавых, які трапляецца па берагах ручаёў, у зацененых месцах, лагчынах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ке́рлінг

(англ. curling)

спартыўная гульня, мэта якой трапіць пушчанай па лёдзе бітой у намаляваную на ім мішэнь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінааўтама́т

(ад кіна- + аўтамат)

электронна-вылічальная ўстаноўка, якая дазваляе паказваць адзін з фільмаў па выбару большасці гледачоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

контраге́нт

(лац. contrahens, -ntis = які дамаўляецца)

асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя абавязкі па дагавору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ла́нды

(фр. landes)

нізінныя пясчаныя раўніны па берагах Біскайскага заліва ў Францыі, адгароджаныя ад мора паласой дзюн.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэ́мпінг

(англ. dumping = літар. скідванне)

продаж тавараў на замежным рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэпута́цыя

(п.-лац. deputatio)

група ўпаўнаважаных або выбраных асоб, якая дзейнічае па даручэнні якога-н. калектыву, арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лінгафо́н

(ад лац. lingua = мова + -фон)

апарат з наборам пласцінак для самастойнай работы па вывучэнню замежнай мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

матрыліне́йны

(ад лац. mater, -tris = маці + лінія)

заснаваны на сваяцтве па мацярынскай, жаночай лініі (напр. м. род).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)