літарату́рны, -ая, -ае.
1. гл. літаратура.
2. Які адпавядае нормам літаратурнай мовы.
Л. стыль.
○
Літаратурная мова — унармаваная форма агульнанароднай мовы, пісьмовыя і вусныя нормы якой з’яўляюцца агульнаабавязковымі.
|| наз. літарату́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літасці́вы, -ая, -ае.
Схільны да літасці; спагадлівы.
Літасцівае сэрца.
|| наз. літасці́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́тасць, -і, ж.
Добрыя, велікадушныя адносіны; міласць, спагада.
◊
Без літасці —
1) жорстка, строга, сурова;
2) неміласэрна, не шкадуючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літа́ўры, -аў, адз. -а, -ы, ж.
Ударны музычны інструмент у выглядзе двух паўшар’яў, абцягнутых скурай.
◊
Біць у літаўры — святкаваць перамогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літаўры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Музыкант, які іграе на літаўрах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літо́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст у галіне літаграфіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літо́ўка¹, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.
Від касы з доўгім палатном і высокім касільнам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літо́ўцы, -аў, адз. -то́вец, -то́ўца, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.
|| ж. літо́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак.
|| прым. літо́ўскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
літр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 см³, а таксама колькасць вадкасці такога аб’ёму.
|| прым. літро́вы, -ая, -ае.