надо́мны, -ая, -ае.

Які выконваецца дома.

Надомныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надо́ўга, прысл.

На працяглы час.

Паехаць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надпаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты; зак., што.

Трохі распароць.

Н. падкладку.

|| незак. надпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Распілаваць крыху, не да канца.

Н. дошку.

|| незак. надпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. надпіло́ўванне, -я, н. і надпіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на́дпіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кароткі тэкст, змешчаны на якім-н. прадмеце.

Памятны н.

Н. на канверце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., што.

1. Зрабіць на чым-н. надпіс.

Н. канверт.

Н. кнігу.

2. Змясціць надпіс зверху чаго-н. напісанага, намаляванага.

Н. над радком.

|| незак. надпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; наз. надпі́сванне, -я, н.

|| наз. надпі́ска, -і, ДМ -пісцы, мн. -і, -сак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надпі́ска, -і, ДМ -пісцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. надпісаць.

2. Тое, што змешчана зверху чаго-н. напісанага.

У рукапісе шмат надпісак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надрабі́ць¹, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што-н.

Н. панчоху.

|| незак. надрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надрабі́ць², -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., чаго.

Разбіўшы, разламаўшы на дробныя часткі, нагатаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. шчэбеню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надрабні́ць, -рабню́, -ро́бніш, -ро́бніць; -рабнёны; зак., чаго.

Раскрышыць на дробныя кавалкі нейкую колькасць чаго-н.

Н. цэглы.