магнето́н, ‑а, м.

Спец. Адзінка вымярэння магнітнага моманту, прынятая ў атамнай і ядзернай фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадуля́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мадуляцыі (у 2 знач.). Мадулятарная лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрацэфа́л, ‑а, м.

Спец. Чалавек з вялікай або падоўжанай спераду назад галавой; проціл. мікрацэфал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матрыцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) матрыцу чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́трычны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да матрыцы. // Прызначаны для матрыц. Матрычны кардон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца ў сярэдзіне чаго‑н.; пасярэдні. Медыяльная група мышцаў.

[Ад лац. medialis — які знаходзіцца пасярэдзіне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катаніза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Перапрацоўка лубянога валакна (ільну, канапель і пад.) у бавоўнападобную масу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэтана́тар, ‑а, м.

Спец. Капсуль, запал, якія прымяняюцца для ўзрыву асноўнага зарада ў боепрыпасах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігра́нты, ‑аў; адз. мігрант, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Людзі або жывёліны, якія мігрыруюць.

[Ад лац. migrans — які перасяляецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжгатунко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца паміж гатункамі адной расліны. Міжгатунковае апыленне. Міжгатунковае скрыжаванне.