рэфрыжэра́тар, ‑а, м.

1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).

2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.

[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаадука́цыя, ‑і, ж.

Набыццё ведаў самастойнай работай па-за навучальнымі ўстановамі, без дапамогі выкладчыкаў. Ідучы дамоў, Змітрок аб усім перадумаў і прыйшоў да вываду: працаваць над сабой, пакуль хопіць сілы, займацца самаадукацыяй. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаапраўда́нне, ‑я, н.

Апраўданне сябе, уласных учынкаў, паводзін. Каб канчаткова замацавацца на гэтым хісткім, няпэўным шляху самаапраўдання, Карызна з ліхаманкавай паспешнасцю бярэцца за абмеркаванне самае сутнасці справы, якая мае стаяць на ячэйцы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Санітарны батальён — ваенная лячэбная ўстанова перасоўнага тыпу, дзе раненыя праходзяць папярэднюю санітарную апрацоўку і лячэнне. У санбаце ў ціхую бяссонную ноч Андрэй чуў размову за дашчанай перагародкай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да сасна; маладая сасна. Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі? Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепара́тны, ‑ая, ‑ае.

Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны дагавор. Сепаратны мір. // Адасоблены ад іншых. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін.

[Лац. separatus — аддзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабахара́ктарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць слабахарактарнага; адсутнасць цвёрдага характару, моцнай волі. І вось Макар ідзе па вуліцы, скардзіцца некаму нябачнаму на непагадзь, лае на чым свет стаіць жонку і праклінае сябе за слабахарактарнасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяро́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць смяротнага (у 2 знач.).

2. Колькасць выпадкаў смерці за які‑н. перыяд часу сярод пэўнай сукупнасці людзей (насельніцтва краіны, горада і пад.). Дзіцячая смяротнасць. Смяротнасць ад няшчасных выпадкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаўна́, прысл.

Поўнасцю, цалкам. Васіль Вітка сплачвае свой доўг спраўна і спаўна, як сын народа, грамадзянін, камуніст. Юрэвіч. Навошта хлопца папракаць, напамінаць яму, калі ён спаўна атрымаў пакаранне за сваё тое мінулае. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца, многа тупаючы. — А я што, — заскрыпела .. [старая], — камень? Мне мора трэба? Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся. Скулу! Ступаліся ногі за ўсім... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)