надаку́члівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які падакучвае. Надакучлівы чалавек. Надакучлівае чаканне. □ У галаве мроіліся надакучлівыя думкі. «ЛіМ». За акном сыпаў дробны, надакучлівы дождж. Сіняўскі. У лесе групу партызан сустрэлі прарэзлівым крыкам надакучлівыя сойкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., чаго.

Вырабіць тканнем у якой‑н. колькасці. Ніхто за .. [Лісавету] не напрадзе, не патчэ, а мужчын трэба адзяваць, ды і сабе ў скрыню нейкае палатно пакласці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Уцягнуць за некалькі прыёмаў унутр чаго‑н. у вялікай колькасці.

2. перан.; каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н. многіх. Наўцягваць студэнтаў у драматычны гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацерушы́цца, ‑цярушыцца; зак.

1. Насыпацца, высыпацца. [Андрэй] хадзіў па двары, зграбаў.. сена, што нацерушылася з вазоў, падбіраў палянякі дроў. Чарнышэвіч.

2. безас. Напалаць у якой‑н. колькасці (пра дробны снег). Нацерушылася снегу за ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недамо́ўленасць, ‑і, ж.

Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго‑н. Нейкая недамоўленасць была паміж [Ватуліным і Нэляй] у апошні час і асабліва там, на вакзале. Лупсякоў. За кожным сказам стаяла якаясьці недамоўленасць або намёк на штосьці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерукатво́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст. высок. Такі, якога нельга стварыць працай рук чалавека. На палянцы за хвойнікам Янка спыніўся каля квітнеючага чабару, які шырокім дываном распасцёрся на ўскрайку, і залюбаваўся гэтым нерукатворным цудам. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выняць адно за другім усё, многае. Павымаць з чамадана рэчы. □ І от ужо хлеб спёкся. Хіма павымала боханы і паставіла на ўслоне пры сцяне, каб астывалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; зак., што.

Нарабіць дзірак у чым‑н. Падзіравіць вядро. / у перан. ужыв. Учора ж адвячоркам, ледзь падзьмуў сівер, з-за хмар выбліснула сонца, а ноччу неба падзіравілі зоркі. Калодзежны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Крыху, злёгку мёрзлы, цвёрды ад марозу. Падмёрзлы снег. Падмёрзлыя яблыкі. □ Цяпер.. [хлапчукі] хацелі нават, каб дарога была даўжэйшаю — так прыемна было ісці ўсім разам па тугой, падмёрзлай за ноч сцяжынцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасына́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх. Змораныя за дзень дзеці хутка пазасыналі, але спалі неспакойна, час ад часу ўскрыквалі. Гурскі. Сенцы былі расчынены насцеж, хлопцы пазасыналі дзе хто. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)