лі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.

Прамая л.

Ломаная л.

2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.

Берагавая л.

Л. гарызонту.

3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.

Л. ўмацавання.

4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.

Паветраная л.

Трамвайная л.

Тэлеграфная л.

5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.

Л. роду.

6. перан. Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.

Л. паводзін.

7. перан. Галіна якой-н. дзейнасці.

Працаваць па грамадскай лініі.

8. Старая руская мера даўжыні, роўная 1/10 цалі.

Весці (гнуць) сваю лінію (разм.) — дамагацца свайго.

Ісці па лініі найменшага супраціўлення — выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінка́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: лінейны карабель; вялікі добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для буйных баявых аперацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліно́леум, -у, м.

Трывалы палімерны матэрыял для пакрыцця падлогі.

|| прым. ліно́леумавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Паліцца, хлынуць патокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́нуць, -ну, -неш, -не; лінь; зак.

1. Рэзкім рухам выліць, узліць на што-н. вадкасць.

Л. вады на рукі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам (пра дождж, святло, паветра і пад.).

Лінуў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падвергнуць (падвяргаць) самасуду, так званаму суду Лінча.

|| наз. лінчава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстым слізістым целам.

|| памянш. лінёк, -нька́, мн. -нькі́; -нько́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінь², -я́, мн. -і́, -ёў, м. (спец.).

Вельмі моцны тонкі канат для карабельнай снасці.

|| памянш. лінёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м.

|| прым. лінявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліню́чы, -ая, -ае.

Які лёгка ліняе, выцвітае.

Л. паркаль.

|| наз. ліню́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліня́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў першапачатковую афарбоўку; выцвілы.

2. Які скінуў, змяніў сваё верхняе покрыва; вылінялы (пра жывёл і птушак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)