засва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго, за каго і без дап.

Разм. Дамовіцца аб шлюбе; сасватаць. — А ведаеш, Валя, ты жанчына прыгожая, і каб гэта раней, чэснае слова, я цябе засватаў бы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Пабудаваць для сябе будынак (будынкі), пабудавацца. — [Паўлюк] хоча, каб я аддаў свой зруб пад клуб у калгас. За дармовы лес, кажа, збудаваўся. А я яго прадам калгасу сам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Назойліва прасіць, напамінаць, патрабаваць. Трэба расплаціцца з панскім аканомам, каб не звязаў на кожным кроку пра доўг за вугаль. С. Александровіч.

2. Надакучліва брахаць (пра сабаку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́ткі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Рэчы, пажыткі, скарб. У нядзелю Антось прывёз хлопцаў з усімі манаткамі ў Яўхімаву хату. С. Александровіч. [Ляснічы:] — Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся! Колас.

[Ад лац. manata — жменя, ручная ноша.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марко́тны, ‑ая, ‑ае.

Сумны, тужлівы; журботны. Злы на ўсіх і на самога сябе .., Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны. Ужо нават чуваць быў за ўсплёскамі вёслаў маркотны шум падсочаных .. соснаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маца́к, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Здаровы, моцны чалавек.

2. ‑у. Моцны тытунь або напітак. «Ідзі, Аўдоля, пасядзі, трохі адпачні. Закуры .. мацаку, усё роўна ты ў нас за мужчыну ідзеш». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфліктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Разм. Уступаць у канфлікт з кім‑н., даходзіць да канфлікту. Рашчэня паставіў сабе за мэту быць настойлівым, цвёрдым.., але канфліктаваць з Касцянком не ўваходзіла ў яго планы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касе́ц, касца, м.

Той, хто косіць (травы, збажыну). Лёгка і хораша, спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Брыль. Па пояс трава парасла за ракой. Чакае касца яна з вострай касой. Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забо́йца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.

Той, хто ўчыніў забойства. Забойцу, хоць не ўцякаў ён і не быў страшны, пастронкам завязалі за спіну рукі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурла́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З тоўстым шырокім тварам; мардаты. Цікава мне было даведацца, што ў .. [Зякіна] за хвароба, што ён у шпіталі ляжыць. На пагляд, здаецца, ніякай хваробы ў яго няма, — чырвоны, мурлаты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)