змыка́ць гл. самкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змы́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Астатак ад куска мыла, якім карысталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змы́цца, змы́юся, змы́ешся, змы́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць.

Плямы змыліся.

2. перан. Пайсці адкуль-н., знікнуць (разм.).

З. з заняткаў.

|| незак. змыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змыць, змы́ю, змы́еш, змы́е; змы́ты; зак., што.

1. Мыццём ліквідаваць, зняць.

З. з сябе пот.

З. сваю віну (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці (вадой, цячэннем).

Вада змыла бярвенне.

|| незак. змыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змыў, змы́ву, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Месца, дзе што-н. змыкаецца, злучаецца (спец.).

На змычцы скляпення.

2. перан., адз. Саюз, яднанне.

З. горада з вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змяі́ны гл. змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змяі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., змяі́цца; незак.

Выгінацца, цягнуцца звілістай лініяй.

Між кустоў змяілася сцежка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змя́клы, -ая, -ае.

Які змяк, страціў першапачатковую цвёрдасць, пругкасць.

Змяклая гліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змя́кнуць, -ну, -неш, -не; змяк, -кла; -ні; зак.

1. Стаць мяккім, размякнуць.

Кардон на дажджы змяк.

2. Тое, што і размякнуць (у 2 знач.).

Як прыйшло да справы, ён зусім змяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змякча́льны, -ая, -ае.

Які надае мяккасць скуры, слізістым абалонкам.

З. крэм.

|| наз. змякча́льнасць, -і, ж.