Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растр, ‑а, м.
Спец.Сістэма ліній, нанесеных у пэўным парадку на якую‑н. паверхню аптычным, графічным, механічным або іншым спосабам, а таксама прыстасаванне, якое складаецца з сістэмы адпаведна размешчаных ніцей, палос, прызмаў, лінзаў і пад.
[Ням. Raster.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знак, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.
Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.). Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі). Грашовы з. (крэдытны білет). З. паштовай аплаты (марка).
2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.
Знакі ўвагі.
Нядобры з.
Маўчанне — з. згоды.
3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.
Падаць з. галавой.
◊
Пад знакамчаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.
Пад знакам барацьбы за міжнародную бяспеку.
У знакчаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.
У знак памяці.
У знак пратэсту.
|| прым.зна́кавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калянда́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1.Сістэма лічэння дзён у годзе.
Юліянскі к. (старога стылю). Грыгарыянскі к. (новага стылю).
2. Табліца або кніжка з пералікам усіх дзён года (з рознымі даведачнымі звесткамі).
Настольны к.
Адрыўны к.
3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці.
К. заняткаў.
К. футбольных гульняў.
|| прым.калянда́рны, -ая, -ае.
К. год.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
э́ра, -ы, мн.э́ры, эр, ж.
1.Сістэма летазлічэння, якая вядзе свой пачатак ад пэўнага моманту.
Хрысціянская, або новая, наша, э. пачынаецца з даты нараджэння Ісуса Хрыста.
2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.
Э. касманаўтыкі.
3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спец.).
Палеазойская э.
Мезазойская э.
Кайназойская э.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эстэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі.
Курс эстэтыкі.
2.Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва.
Э.
М.
Багдановіча.
3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н.
Э. сталіцы.
|| прым.эстэты́чны, -ая, -ае.
Эстэтычныя тэорыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агракульту́ра
(ад агра- + кулыпура)
сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)