НАСЕ́ННЕ (semen),
орган палавога размнажэння і рассялення раслін. Развіваецца з семязачатку (семязавязі) у завязі кветкавых раслін і знаходзіцца ў плодзе або адкрыта на мегаспарафіле ў голанасенных раслін. Часам развіваецца без апладнення (апаміксіс). Тыповае Н. мае: покрыва (скурка), утворанае 1—2 інтэгументамі, зародак, эндасперм і (або) перысперм.
Часам утвараецца некалькі зародкаў — поліэмбрыянія (напр., голанасенныя, складанакветныя). Сфарміраваны зародак мае зародкавы карэньчык, гіпакотыль, семядолі (семядолю), пупышачку. У некат. раслін канчатковае фарміраванне элементаў зародка адбываецца пасля стратыфікацыі насення або ў працэсе прарастання. Крыніца харчавання зародка — эндасперм, які ў адных відаў (напр., у бабовых) цалкам паглынаецца зародкам пры развіцці, у інш. (напр., у злакаў) — захоўваецца. Паверхня Н. часам мае розныя вырасты, што спрыяюць распаўсюджванню раслін. Покрывы захоўваюць змесціва Н. ў стане спачыну ад святла, высыхання і інш. Памеры і маса Н. ад 0,002 мг (некат. архідэі) да 20 кг (сейшэльская пальма). Паяўленне Н. ў эвалюцыі раслін спрыяла іх прыстасаванню да розных экалагічных умоў і пашырэнню ў раслінным покрыве.
т. 11, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭРМАТАГЕ́Н (ад дэрмата... + ...ген),
вонкавы шчыльны (без міжклетнікаў) слой клетак першаснай утваральнай тканкі (мерыстэмы) у кончыках каранёў пакрытанасенных раслін. Утварае эпіблему з каранёвымі валаскамі. У двухдольных удзельнічае ў фарміраванні каранёвага чахольчыка. На верхавінках паветраных каранёў архідных, ароідных і некат. інш. раслін Д. утварае мнагаслойную тканку (т. зв. веламен), якая збірае ваду. У голанасенных раслін функцыю Д. выконвае пратадэрма.
т. 6, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТМА́СА (ад лац. mortalis смертны, мёртвы + маса),
колькасныя адносіны масы мёртвых арганізмаў, адмерлых органаў, тканак раслін і жывёл да адзінкі паверхні або аб’ёму. У біяцэнозах знаходзіцца ў выглядзе адпаду (сухастой, амярцвелыя органы раслін), ападу (раслін, што ўпалі на паверхню глебы, трупы жывёл), торфу, подсцілу і дэтрыту (у водных экасістэмах). Разам з біямасай і гумусам складае арган. рэчыва біяцэнозу.
т. 10, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднадо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае семя з адной семядолі. Аднадольныя расліны. // у знач. наз. аднадо́льныя, ‑ых. Назва класа такіх раслін. Вядома каля 30 тысяч відаў аднадольных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брызглі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які адносіцца да брызгліны. Брызглінавы куст.
2. у знач. наз. брызглі́навыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, да якога адносяцца розныя віды брызглін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссме́ртнік, ‑у, м., зб.
Назва рада травяністых раслін з сухімі кветкамі, якія не вянуць; імартэль, сухацвет. Пад акном разросся куст бэзу, дацвіталі вяргіні і бяссмертнікі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́сце, ‑я і лісцё, ‑я, н., зб.
Лісты раслін. Ападала лісце з ліп, бяроз і клёнаў. Чарнышэвіч. Ледзь-ледзь варушыцца лісцё, спачываючы ад дзённай спёкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нятлу́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе мала тлушчу, даволі посны. Нятлустае мяса.
2. Які мала змяшчае ў сабе карысных для раслін рэчываў. Нятлустая глеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падале́шнік, ‑у, м.
Род шматгадовых травяністых раслін сямейства кірказонавых. Алеська разгроб снег у другім месцы — пад елкай — і натрапіў на некалькі зялёных крохкіх лісцікаў падалешніку. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піво́невы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да півоні. Півоневы пах.
2. у знач. наз. піво́невыя, ‑ых. Сямейства травяністых ці кустовых раслін, да якога адносіцца півоня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)