ПОСТ... (ад лац. post пасля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «пасля», «пазней», напр. постадаптацыя, постмадэрнізм.
т. 12, с. 516
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кіслагу́бяц ’губасты’ (Сл. паўн.-зах.). Першая частка складанага слова узыходзіць да першаснай семантыкі дзеяслова кіснуцьі (гл.) ’мокнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ВІЯ... (ад лац. avis птушка),
першая састаўная частка складаных слоў, скарачэнне, якое абазначае «авіяцыйны», «паветраны», напр., авіямадэлізм, авіялінія.
т. 1, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА... (ад. грэч. neos новы), першая частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «новы», напр., неакласіцызм, неалагізм.
т. 11, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бі...,
Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая паказвае наяўнасць двух прадметаў, прыкмет, абазначаных другой часткай тэрміна, напрыклад: біметалы, біпалярны.
[Ад лац. bis — двойчы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геліё... (а таксама гелія...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення, напрыклад: геліёметр, геліетэрапія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адна...,
Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову «адзін» (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...актны, ‑ая, ‑ае.
Другая частка складаных прыметнікаў, першая частка якіх лічэбнік, што паказвае на колькасць актаў. Трохактная камедыя. Аднаактны балет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіна...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: кіно, кінематограф, напрыклад: кінагерой, кінакадр, кінаматэрыялы, кінафільм і інш.
[Ад грэч. kineō — рухаю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контр...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае процідзеянне, проціпастаўленне, процілегласць таму, што выражана ў другой частцы, напрыклад: контрудар, контрмеры.
[Ад лац. contra — супраць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)