Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРХО́НА-ЕНІСЕ́ЙСКІЯ НА́ДПІСЫ,
пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 ст. Адкрыты ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 ст.Зробленыт.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гіст.-біягр. тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыд. дакументы, рэліг. тэксты). Вядомы 7 груп архона-енісейскіх надпісаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усх.-цюркскі каганат), алтайская (Зах.-цюркскі каганат), усх.-туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усх. Туркестане) і ўсх.-еўрап. (хазары і печанегі).
Да арт.Архона-енісейскія надпісы. Мужчынская надмагільная статуя з рунічным надпісам 10 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛУ́КТА,
у беларусаў бандарная пасудзіна для запарвання бялізны. Звычайна мела кадзепадобную форму, да 1 м у вышыню, на трох ножках (утвараліся даўжэйшымі клёпкамі). Бялізну складвалі ў Ж. і залівалі шчолакам або перасыпалі попелам (найлепшым лічыўся попел бярозавай драўніны), потым залівалі кіпенем. Праз некаторы час ваду злівалі праз адтуліну ў днішчы, якая закрывалася коркам, а бялізну паласкалі ў балеі ці ночвах. Часам у сял. гаспадарцы выкарыстоўвалі і больш архаічны від Ж. — кадаўб, зроблены са ствала дрэва без днішча, які ставілі ў цэбар ці кадку. У сял. побыце Ж. выкарыстоўвалі да сярэдзіны 20 ст.
В.С.Цітоў.
Выдзеўбаная жлукта-кадаўб без дна ў цэбры. Вёска Запярынне Пухавіцкага раёна Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лубяне́ць ’станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб’ (ТСБМ), лубя́ніць ’(аб яйку) выдаваць глухі гук, будучы цвёрдым’ (Шат.; Васілеўскі, БЛ, 10, 17). Утворана ад лубяны́ ’зроблены з лубу’, ’цвёрды, нягнуткі, падобны на луб’ (ТСБМ). Параўн. таксама гродз.лубяні́сты ’цвёрды, чэрствы’ (Сцяшк. Сл.). Да луб1 (гл.). Гл. і лубець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́бавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да граба. Грабавы ліст. Грабавы лес.//Зроблены з грабу. Плыве арба і сэрца скрыпам рэжа, Па дзёгцю плача грабавая вось.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баранко́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з баранка. Здаравенны рыжавусы мужчына ў скураным паліто з цёплым баранковым каўняром і ў высокай баранковай шапцы шумна ўваліўся ў пярэдні пакой.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́завы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вяза (у 1 знач.). //Зроблены з вязу.
2.узнач.наз.вя́завыя, ‑ых. Сямейства лісцевых дрэў і кустоў; ільмовыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарба́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з апрацоўкай і вырабам шкур, прызначаны для вырабу шкур. Гарбарны завод. Гарбарная прамысловасць.//Зроблены са шкуры; які з’яўляецца прадуктам гарбарнай вытворчасці. Гарбарныя вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клішэ́, нескл., н.
1. Рэльефны рысунак, чарцёж, план і пад., зроблены на металічнай або драўлянай дошцы для ўзнаўлення ў друку. Цынкавае клішэ.
2. Хадзячы выраз, збітая фраза.
[Фр. cliché.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамянёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крэменю (у 1 знач.). Крамянёвая глыба.//Зроблены з крэменю. Крамянёвыя прылады першабытнага чалавека.// Які дзейнічае з дапамогай крэменю. Крамянёвая стрэльба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)