ВАТУ́ЦІН (Мікалай Фёдаравіч) (16.12.1901, с. Чапухіно Белгародскай вобл., Расія — 15.4.1944),
савецкі ваенны дзеяч. Ген.арміі (1943). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929), Акадэмію Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штаба шэрагу франтоў, нам.нач. Генштаба, каманд. войскамі Паўд.-Зах., Варонежскага і 1-га Укр. франтоў. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМА́ГІН (Іосіф Раманавіч) (17.10.1907, г. Віцебск — 24.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у г. Бірабіджан (Расія). У Чырв.Арміі ў 1929—33 і з 1941. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1945. Камандзір кулямётнага ўзвода лейт. Б. вызначыўся ў баі за г. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча): адзін агнявы пункт ворага закідаў гранатамі, другі закрыў сваім целам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШО́Ў (Макар Уласавіч) (20.9.1909, г. Жлобін — 7.2.1948),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО СЛА́ВУ РО́ДИНЫ»,
газета Мін-ва абароны Беларусі. Выдаецца штодзённа з чэрв. 1921 у Мінску на рус. мове. Да 1947 наз. «Красноармейская правда». Да 1992 орган БВА (у 1941—44 газета Зах. фронту, у 1944—45 — 3-га Бел. фронту). Друкуе матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, пра баявую падрыхтоўку, жыццё арміі, ваенна-патрыятычнае выхаванне і інш.
французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Засл. лётчык Францыі. У 2-ю сусв. вайну змагаўся ў радах дэголеўскіх сіл «Змагарная Францыя». З 1943 у СССР у складзе авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1-й паветр.арміі. Зрабіў 193 баявыя вылеты, збіў 23 самалёты ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ПРА́ВДА»,
газета Палітаддзела РВСЗах. фронту. Выдавалася з 17.5 да 17.6.1920 у Смаленску на рус. мове як орган партызан-камуністаў. Выданне газеты было абумоўлена падрыхтоўкай летняга контрнаступлення Чырв.Арміі. Распаўсюджвалася сярод мясц. насельніцтва на тэрыторыі, акупіраванай польск. войскамі. Друкавала матэрыялы інфармацыйна-інструкцыйнага характару, нататкі пра ход партыз. барацьбы, вершы і сатыр. куплеты пра польск. захопнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІН (Анатоль Мікалаевіч) (20.11.1898, г. Магілёў — 16.9.1970),
генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў артыл. школу (1923). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну нач. упраўлення проціпаветр. абароны, нам. камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўд.-Зах. франтоў, удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. У снеж. 1943 — вер. 1946 нам.Нач.Цэнтр. штаба войск ППАСав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖНЫЯ ВО́ЙСКІ спецыяльны войскі, прызначаныя для выканання за дач дарожнага забеспячэння. Складаюцца з дарожна-каменданцкіх, дарожна-буд., мостабуд. і інш. часцей і падраздзяленняў; забяспечваюцца тэхн. сродкамі для ўзнаўлення разбураны участкаў аўтадарог, мастоў, а таксам спец. абсталяваннем і транспартам для забеспячэння руху. У рус.арміі з’явіліся ў пач. 18 ст., у Сав.Узбр. Сілах — у час грамадз. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЯ-УЛЬ-ХАК (Махамад) (12.8.1924, г. Джаландхар, Індыя — 17.8.1988),
пакістанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Удзельнік інд.-пакістанскіх войнаў (1965, 1971). З 1973 генерал і нач. штаба сухапутнай арміі. У 1977 узначаліў дзярж.ваен. пераварот, у 1977—78 кіраўнік урада і ваен. адміністрацыі. З 1978 прэзідэнт Пакістана. Імкнуўся да ісламізацыі эканам. і грамадскага жыцця ў краіне. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Іван Дзмітрыевіч) (11.9.1910, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 7.8.1958),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв.Арміі з чэрв. 1941. Камандзір кулямётнага разліку старшына К. вызначыўся пры фарсіраванні Паўд. Буга і Прута 15 і 26.3.1944 падавіў 5 агнявых кропак ворага, знішчыў 9 гітлераўцаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу падраздзяленняў. У 1945 дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у роднай вёсцы.