калючая кустовая расліна сям. плюмбагавых з пурпуровымі, чырвонымі або ружовымі кветкамі ў каласках, пашыраная ад Балканскага паўвострава да Цэнтр.Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алі́ва
(лац. oliva)
1) вечназялёнае дрэва сям. маслінавых, пашыранае ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі, а таксама яго плод;
2) алей з пладоў гэтага дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альмандзі́н
(ад тур. Alabanda = назва горада ў Малой Азіі)
мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень чырвонага, бура-чырвонага або чырвона-фіялетавага колеру; разнавіднасць гранату2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ві́гна
(н.-лац. vigna)
расліна сям. бабовых з павойнымі або прамастаячымі сцёбламі, пашыраная ў тропіках Афрыкі, Паўд. і Паўд.Усх.Азіі; харчовая і кармавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мі́цэліс
(н.-лац. mycelis)
травяністая расліна сям. складанакветных з тонкім лісцем і бледна-жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўропе, Малой Азіі, Паўн. Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тсу́га
(н.-лац. tsuga, ад яп. tsuga)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ва Усх.Азіі, Гімалаях, Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цісда́лія
(н.-лац. teesdalia)
травяністая расліна сям. крыжакветных з перыстым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў густых гронках, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэ́рцыс
(н.-лац. cercis)
лістападнае дрэва сям. бабовых з акруглым лісцем і ружова-пурпуровымі кветкамі ў пучках, пашыранае ў Паўн. Амерыцы, Міжземнамор’і і Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЬФА́РТАВА МУ́ХА (Wohlfahrtia magnifica),
насякомае сям. шэрых мясных мух. Пашырана на Пд Еўропы, у Паўн. Афрыцы, Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На Беларусі зрэдку трапляецца ў паўд. раёнах.
Даўж. 9—14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўж. каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую, гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3—5 сут, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАО́З (Varroosis),
вараатоз (Varroatosis), эктапаразітная хвароба пчол і пячатнага расплоду. Выклікаецца кляшчом Varroa jacobsoni. Трапляецца ў многіх краінах Паўд.-Усх.Азіі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Еўропы, у т. л. на Беларусі. Пры масавым пашырэнні прыводзіць да вял.эканам. страт.
Крыніца інвазіі — хворыя сем’і, раі і зрэзаны трутневы расплод. Пашырэнню хваробы садзейнічаюць перамяшчэнне пчальнікоў, купля і продаж пчол. Клешч праходзіць поўны цыкл развіцця на кукалках пчол на працягу 8—9 сут і пашкоджвае дарослых насякомых. Пры вараозе назіраецца гібель недаразвітых кукалак пчол, нараджэнне нежыццяздольных трутняў і пчол з рознымі пачварнасцямі. Скарачаецца тэрмін жыцця матак, пашкоджаныя сем’і адстаюць у развіцці. Вясной і восенню хварэе пераважна пчаліны расплод, а ўлетку — трутневы.