equal

[ˈi:kwəl]

1.

adj.

ро́ўны, адно́лькавы

2.

n.

1) ро́ўны -ага m., ро́ўная f.; раўня́ f.

2) ро́ўны лік, ро́ўная ко́лькасьць

3.

v.t.

1) раўня́цца, раўнава́цца

2) быць ро́ўным

Two times two equals four — Дво́йчы два — чаты́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́таржны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да катаргі (у 1 знач.). Катаржныя работы.. Катаржная турма. Катаржныя лагеры.

2. перан. Невыносна цяжкі, пакутлівы (пра жыццё, працу). Мільёны людзей жылі ў краіне. Але не было ніводнага кутка ў ёй, дзе б ад катаржнай працы не стагнаў, не плакаў, не спяваў сумных песень паднявольны чалавек. Каваль. Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі жыццё [селяніна] катаржным. Алексютовіч.

3. у знач. наз. ка́таржны, ага, м.; ка́таржная, ‑ай, ж. Уст. Тое, што і катаржанін, катаржанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, маецца ў рэальнасці. Цяпер ужо Каралькоў крычаў на ўсё поле, абвінавачваючы мяне ва ўсіх грахах, існых і выдуманых. Шамякін.

2. у знач. наз. і́снае, ага, н. Тое, што існуе ў рэальнасці. Прымаць жаданае за існае. □ Нават маўклівы матэматык Рамашка не стрымаўся, каб не сказаць колькі слоў у абарону дакладных навук, без якіх, як ён адзначыў, нельга ўявіць нічога існага на зямлі. Дамашэвіч.

3. Сапраўдны, рэальны. — У нас ёсць адзін селянін, Шкробат Тарэнта. Ён самы існы п[рыхільнік] справядлівасці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кульга́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З карацейшай ці балючай нагой. Вартаўнік, кульгавы дзед Антось, сядзеў на шырокай дубовай калодцы і зябка пазяхаў. Якімовіч. / у знач. наз. кульга́вы, ага, м.; кульга́вая, ‑ай, ж. У кульгавага кій адабраць. З нар.

2. Разм. Са зламанай або карацейшай, чым другія, ножкай (пра рэчы). Шаройка сеў каля стала, абгледзеў хату, пахістаў кульгавы стол. Шамякін.

3. Разм. Больш кароткі, чым другі, другія (пра нагу, пра ножку чаго‑н.). — Базыль з’ездзіўся, бач, і стары, і лыжы паламаныя, — матнуў Базыль кульгавай нагой. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даро́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дарогі (у 1 знач.). Дарожнае палатно. Дарожнае будаўніцтва. □ Працэджваючыся праз дарожны пясок, ручаёк са звонам уліваўся ў вузенькую рачулку. Бядуля. Недзе дарожныя вербы сівыя шумяць... Танк.

2. Звязаны з дарогай, падарожжам. Дарожнае жыццё. Дарожнае знаёмства. Дарожныя запісы. // Прызначаны для дарогі, падарожжа, паездкі. Дарожны плашч. □ Міколка таропка злазіць з ложка і бяжыць да бацькавай дарожкай скрынкі. Лынькоў.

3. у знач. наз. даро́жны, ага, м. Разм. Падарожны. Мароз дарожным падпявае. Колас.

•••

Дарожны майстар гл. майстар (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.

2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.

3. у знач. наз. састарэ́лы, ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немагчы́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Неажыццявімы, невыканальны. [Каліноўскі] здагадваўся, што без змены эканамічнага, матэрыяльнага жыцця людзей немагчымы якія-небудзь змены грамадскага і дзяржаўнага ладу. Лушчыцкі. // у знач. наз. немагчы́мае, ага, н. Тое, што нельга ажыццявіць, выканаць. [Шафёр:] — Трэба было спытаць, як хлопец дабраўся сюды, як не трапіў у рукі ворагу, а не патрабаваць немагчымага. Кулакоўскі.

2. Такі, што нельга вынесці, выцерпець; нясцерпны. Немагчымая гарачыня. Немагчымы боль. □ Вельмі карэктна Іван Іванавіч пісаў пра немагчымую абстаноўку ў інстытуце. Асіпенка. // Незвычайны. Каб захапіць слухачоў, Генька часта ішоў на самыя немагчымыя гіпербалы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да падвала (у 1 знач.). Падвальнае акенца. □ — Вы што тут робіце? — нахіліўшыся над падвальнай дзіркай, крычыць.. [жанчына]. Гарбук. // Размешчаны ў падвале. Частка рабочых з двара і падвальных кватэр перабралася наверх. Бядуля. У падвальным памяшканні — сталоўка. Таўлай. // Які ўласцівы падвалу; такі, як у падвале. Падвальная сырасць. Падвальная цемра. // у знач. наз. падва́льны, ага, м. Рабочы, які працуе ў вінным падвале. — [Ясь:] .. у мяне спірытус астаўся яшчэ з таго часу, як падвальным быў. Чарнышэвіч.

2. Які займае падвал у газеце. Падвальны артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачува́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад спачуваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які спачувае каму‑, чаму‑н. Я стаяў, нібы аглушаны доўбняй, пакуль разышліся гутарлівыя і спачуваючыя суседзі і суседкі. Бядуля.

3. у знач. наз. спачува́ючы, ага, м.; спачува́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто падтрымлівае дзейнасць якой‑н. партыі, арганізацыі, хто ідэйна блізкі ёй. 10 мая 1919 г. на Маскоўска-Казанскай чыгунцы быў праведзены першы масавы камуністычны суботнік. У ім прынялі ўдзел 205 камуністаў і спачуваючых. «Весці».

4. Дзеепрысл. незак. ад спачуваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)