Пастанова, распараджэнне вышэйшага органа ўлады, якія маюць сілу закона; дэкрэт. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. □ На .. вечары быў зачытаны ўказ аб узнагародзе жанчын .. [Кавалёвай] падалі годнасць Героя Сацыялістычнай Працы.Дуброўскі.//Разм. Наказ. Расці Для шчасця На зямлі — Такі вялікі ўказ Дало жыццё нам, І яму Мы верылі спаўна.Кірэенка.
•••
Не ўказкаму — не можа служыць падставай, указаннем каму‑н., што і як трэба рабіць. — Сам ведаю, што раблю. І ты мне не ўказ, — агрызаецца Лявон.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. У філасофіі — адлюстраванне ў свядомасці людзей прадметаў і з’яў рэчаіснасць якія ўздзейнічаюць на органы нашых пачуццяў. Законы ўспрымання. □ Такім чынам, матэрыялістычная тэорыя, тэорыя адлюстравання прадметаў мыслю, выкладзена тут з паўнейшай яснасцю: па-за намі існуюць рэчы. Нашы ўспрымання і ўяўленні — вобразы іх. Праверка гэтых вобразаў, аддзяленне ісцінных ад памылковых даецца практыкай.Ленін.Напорыстасці і заўзятасці ў Платонава хапала. Зноў жа — дапамагала маладосць, тэмперамент, прывабнасць, непасрэднасць успрыманняў.Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаджэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. хадзіць (у 2, 3 знач.).
2.Уст. Вандраванне, паломніцтва. Хаджэнне па святых месцах.// Адзін з жанраў старажытнарускай літаратуры, у якім апісваюцца вандраванні. «Хаджэнне за тры моры» цвярскога купца Афанасія Нікіціна.
•••
Хаджэнне ў народ — рух разначыннай інтэлігенцыі ў вёску ў 60–70 гг. 19 ст. з асветніцкімі, рэвалюцыйнымі мэтамі.
Мець хаджэнне (кніжн.) — быць ва ўжыванні, у абыходку.
Хаджэнне па муках (пакутах) — шэраг цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, якія ідуць адно за адным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадзі́льнік, ‑а, м.
1. Спецыяльнае збудаванне, памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання або перавозкі прадуктаў, якія хутка псуюцца. Вагон-халадзільнік. □ Крыху далей, на другім баку пасёлка, на ўзгорку пад соснамі знаходзіцца рыбакансервавы завод. Побач з ім высіцца белы будынак халадзільніка.В. Вольскі.// Шафа з халадзільнай устаноўкай. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. — Не трэба і халадзільніка, — радавалася яна. — Заўсёды свежае будзе.Даніленка.
2. Частка машыны, спецыяльнае прыстасаванне для ахаладжэння чаго‑н. Халадзільнік паравой машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяж, ‑а, Т ‑ом, м.
1. Рэмень ці трос, якія служаць сродкам перадачы цягавай сілы. Падчапілі другі паравоз, рванулі раз і два .. Перадыхнулі хвіліну, другую і рванулі так, што загрымеў і лопнуў цяж.Лынькоў.
2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу экіпажа. Пры конях ішлі па некалькі чалавек, мясілі гразь і час ад часу хапаліся за цяжы, крычалі на коней.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскадры́лля, ‑і, ж.
1. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў. Партызанам нічога не заставалася, як рушыць у паход без батарэй, бо адпомсціць за збіты самалёт сюды, як пасля выявілася, ляцела цэлая эскадрылля цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў.Ваданосаў.
2. Група лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад такога падраздзялення. [Камандзір] загадаў першай эскадрыллі адразу пасля пастраення ісці ў баракамеру.Алешка.
3.перан.Разм. Пра вялікую колькасць птушак, рыб і пад. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак.Карпюк.
[Фр. escadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́рус, ‑а, м.
1. Рад гарызантальна размешчаных прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў. □ Паўзбоч.. [печы] ляжала ў ярусах бярвенне.Сачанка.
2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса. □ Вялізная зала.. тэатра.. і ўсе ярусы паўнюткі людзей.Скрыган.
3. У геалогіі — сукупнасць горных парод, якія ўтварыліся на працягу геалагічнага веку.
4. У рыбалоўстве — рыбалоўная кручковая снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з замацаванымі на ёй на пэўнай адлегласці адзін ад другога кручкамі на павадках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПО́РНАЯ ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сістэма замацаваных на мясцовасці арыенціраў, якія служаць апорнымі пунктамі пры здымках і геад. вымярэннях. Вылучаюць апорную геадэзічную сістэму планавую і вышынную. Планавая складаецца пераважна метадамі трыянгуляцыі і паліганаметрыі, узаемнае размяшчэнне яе пунктаў вызначаецца прамавугольнымі каардынатамі (X і Y); вышынная — метадам геам. нівеліравання. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні формы Зямлі, складанні тапаграфічных картаў, інж. пошуках, у буд-ве і г.д., дзе неабходны дакладныя разлікі на мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГА́Н (ваен.),
шматствольная артыл. гармата 16—18 ст. ў Еўропе, у т. л. на Беларусі; прататып шматствольнай артылерыі. Меў ад 6 да 50 і больш ствалоў (ружжаў, марцірак, малакаліберных пушак), якія замацоўваліся ў некалькі радоў на асобным вале або рамах, звычайна на калёсным лафеце. Страляў адначасова з усіх ствалоў аднаго раду. Выраблялі арганы ў многіх гарадах Беларусі: Быхаве, Нясвіжы, Полацку, Слуцку і інш. У Расіі такія гарматы наз.сарокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца),
старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.