наго́ткі, -так, адз. наго́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі; кракос.

|| прым. наго́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награ́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., чаго.

Прысвоіць грабяжом многа чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыбор, апарат, прызначаны для награвання чаго-н.

Электрычны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награва́льны, -ая, -ае.

Які прызначаны, служыць для награвання.

Н. прыбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награва́нне гл. нагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награва́цца гл. нагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награва́ць гл. нагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награвірава́ць гл. гравіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награні́ць гл. граніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

награшы́ць, -грашу́, -грашы́ш і -грэ́шыш, -грашы́ць і -грэ́шыць; -грашы́м і -грэ́шым, -грашыце́ і -грэ́шыце, -граша́ць і -грэ́шаць; -грашы́ў, -шы́ла; зак. (разм.).

Нарабіць грахоў, грэшных учынкаў.

Нямала людзі награшылі.