канфедэра́цыя

(лац. confoederatio)

1) аб’яднанне, саюз якіх-н. грамадскіх арганізацый або дзяржаў (напр. Усеагульная к. прафсаюзаў у Францыі);

2) часовы саюз шляхты ў Польшчы 16—18 ст., які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэса́нт

(фр. descente = літар. апусканне, высадка)

1) высадка войск з самалётаў або караблёў на тэрыторыю праціўніка;

2) войскі, прызначаныя для высадкі або высаджаныя на тэрыторыю праціўніка для баявых дзеянняў (напр. марскі д., паветраны д.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

іды́лія

(гр. eidyllion = карцінка)

1) жанравая разнавіднасць буколікі, паэтычны твор, у якім ідэалізавана абмалёўваецца сельскі быт на ўлонні прыроды;

2) перан. мірнае, шчаслівае, гарманічнае жыццё, існаванне пераважна на ўлонні прыроды (напр. і. вясковага жыцця).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імправіза́цыя

(фр. improvisation, ад лац. improvisus = непрадбачаны)

1) стварэнне чаго-н. (напр. верша, музыкі) без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання;

2) літаратурны або музычны твор, створаны ў час выканання, без папярэдняй падрыхтоўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магістра́ль

(фр. magistral, ад лац. magistralis = галоўны)

1) асноўная, галоўная лінія ў чыгуначных, водных, паветраных, аўтамабільных і іншых шляхах зносін (напр. гарадская м.);

2) галоўная лінія ў сістэме водаправоднай, электрычнай, тэлефоннай ці іншай сеткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́рка​1

(ням. Marke)

1) паштовы або гербавы знак рознай вартасці, які сведчыць, што дзяржаўны збор заплачаны;

2) знак, кляймо на тавары з абазначэннем вытворцы прадукцыі;

3) гатунак, тып вырабу, тавару (напр. м. сталі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтыге́нны

(гр. authigenes = мясцовага паходжання);

а-ыя мінералы — мінералы асадачных горных парод, якія ўтварыліся ў працэсе седыментацыі і літагенезу на месцы намнажэння (напр. галіт, сільвін, гіпс, кальцыт, даламіт, кварц, халцэдон, палявы шпат і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біна́рны

(лац. binarius = двайны)

1) які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў, напр. сплаў з двух металаў або металу і неметалу;

2) дваічны (у сістэме злічэння, калі ўсе лікі запісваюцца пры дапамозе дзвюх лічбаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гі́льдыя

(польск. gildia, ад ням. Gilde = таварыства)

1) аб’яднанне купцоў або рамеснікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў;

2) адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі (напр. купец першай гільдыі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

густ

(польск. gust, ад лац. gustus)

1) адчуванне і разуменне прыгожага (напр. літаратурны г., мастацкі г.);

2) схільнасць, любоў да чаго-н.;

3) манера, стыль;

не па густу — не да спадобы, не па душы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)