мы́слік, ‑а, м.

Ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірачак у метале, камені, скуры і г. д.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяша́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Прыстасаванне для размешвання, мяшання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накто́уз, ‑а, М ‑узе, м.

Спец. Драўляная тумба, якая з’яўляецца падстаўкай для магнітнага компаса на судне.

[Ад гал. nachthuis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Падмешваючы, мяшаючы, прыгатаваць у нейкай колькасці. Памятаць сечкі для каровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагру́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пагрузкі. Пагрузачныя работы. // Які прызначаны для пагрузкі. Пагрузачныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́рмачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падкорму, падкормкі. // Які служыць для падкорму, падкормкі. Падкормачная пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшы́пнік, ‑а, м.

Апорная дэталь для механізмаў і частак машын, якія круцяцца або качаюцца. Шарыкавы падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палёту самалётаў. Палёты дзень. // Прызначаны для палёту. Палётнае абмундзіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпраду́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Прадукт не закончаны, но прыгодны для ўжытку без далейшай перапрацоўкі; паўфабрыкат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенькачаса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часання пянькі; прызначаны для часання пяньковага валакна. Пенькачасальны цэх.