нага́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рэвальвер з рухомым барабанам.

|| прым. нага́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагандлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., чаго.

Набыць гандлем у нейкай колькасці.

Н. многа грошай.

|| незак. нагандлёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наганя́й, -ю, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Строгая вымова.

Атрымаць н. ад кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наганя́ць гл. нагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нага́р, -у, м.

Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго-н., нараст ад гарэння.

Н. на свечцы.

|| прым. нага́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на-гара́, прысл. (спец.).

У шахцёраў: з шахты на паверхню зямлі.

Выдаць вугаль н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

Зазнаць многа гора.

Н. ў вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., чаго.

1. Нарабіць многа перагародак, парканаў, платоў.

Н. рыштаванняў.

2. Наставіць, накідаць у беспарадку вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

3. перан. Нагаварыць, напісаць чаго-н. лішняга, непатрэбнага (разм.).

Н. глупства.

|| незак. нагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., чаго.

Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу пяску.

|| незак. наго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагарэ́заваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. (разм.).

Тое, што і нагарэзнічаць.