абцугі́, -о́ў.

1. Металічны інструмент у выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў, які служыць для сціскання, захоплівання, расколвання, вырывання.

Сталярныя а.

2. Інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза.

Кавальскія а.

3. перан. Тое, што стрымлівае, заціскае развіццё чаго-н.

Краіна ў абцугах крызісу.

4. перан. Ваенная аперацыя — ахоп праціўніка з двух бакоў.

◊

Абцугамі не выцягнеш — нічога не даб’ешся ад каго-н.

Узяць у абцугі — стварыць каму-н. абставіны, становішча безвыходнасці.

|| прым. абцуго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скульпту́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скульптуры (у 2 знач.); які з’яўляецца скульптурай. Скульптурны партрэт. □ Гэта не сквер, а сапраўдны парк з цяністымі алеямі, кветнікамі, скульптурнымі ўпрыгожаннямі, лавачкамі. Хадкевіч. // Які служыць для скульптурных работ. Скульптурны матэрыял.

2. перан. Які добра перадаецца ў скульптуры; рэльефны. Скульптурнае цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

службо́вы, -ая, -ае.

1. гл. служба, служыць.

2. Другарадны, дапаможны.

Зробленыя падлікі маюць толькі службовае значэнне.

3. У граматыцы: словы, якія прызначаны для выражэння граматычных сувязей і адносін, не знамянальныя.

Службовыя часціны мовы.

4. Пра сабак: які адносіцца да парод, што дрэсіруюцца для патрэб спецыяльных службаў.

Службовае сабакаводства.

Выстаўка службовых сабак.

|| наз. службо́васць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабе́льны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх.

прабе́льны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прабелу (у 1 знач.). [Міхася] празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэналі́н

(ад лац. ad = пры + renalis = нырачны)

гармон, які выдзяляецца наднырачнымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна і служыць лекавым сродкам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крапе́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для змацоўвання частак машын і канструкцый. Крапежныя дэталі.

2. Прызначаны для мацавання горных вырабатак. Крапежны матэрыял. Крапежны лес. // Звязаны з мацаваннем горных вырабатак. Крапежныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які служыць, прызначаны для сцяжкі. Сцяжны болт.

2. Такі, што замацоўваецца сцяжкай. Падчапілі .. паравоз, рванулі раз і два, аж гулі, напіналіся, як струны, сцяжныя мацаванні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аквапла́н, ‑а, м.

Невялікі спартыўны плыт, які служыць для слізгацення спартсмена па вадзе на буксіры за самаходнымі суднамі. У .. [секцыі воднага спорту] дзесяткі юнакоў і дзяўчат авалодваюць майстэрствам ваджэння скутэраў, гоначных маторных ладак, аквапланаў. «Звязда».

[Ад лац. aqua — вада і planum — плоскасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцы́з, ‑у, м.

1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.

2. Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́бель, ‑лю, м.

Герметычна ізаляваны праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.

[Гал. kabel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)