НЕ́СЦЕРАЎ Рыгор Абрамавіч (н. 15.12.1939, г. Люберцы Маскоўскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). У 1967—99 працаваў на Мінскім маст. камбінаце. Творам уласцівы лірызм, мяккі каларыт. Сярод твораў: керамічнае пано ў магазіне падпісных выданняў (1967—68), у Музеі бел. ваен. акругі (1975), вітраж у Цэнтр. райвыканкоме (1985), усе ў Мінску. З канца 1980-х г. займаецца пераважна жывапісам: «Пейзаж і нацюрморт» (1989). «Праз пачуццёвасць да абсалюту» (1991), «Гармонія (Жанчына як пейзаж)» (1995), цыкл «Табула раза» (2000).
т. 11, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́ЕЎ Васіль Казьміч (13.4.1777, г. Кранштат, Расія — 28.6.1855),
рускі жывапісец, адзін з майстроў позняга класіцызму і акадэмізму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), з 1807 выкладаў у ёй (з 1812 праф., з 1832 рэктар). У 1803—07 пенсіянер АМ у Рыме. Творчасць вылучаецца строга акадэмічным малюнкам, удалай кампаноўкай шматфігурных сцэн, цікавасцю да нац. гісторыі: «Подзвіг купца Іголкіна» (1839). Некат. творам уласцівы рысы рамантызму і рэалізму: «Варажба. Аўтапартрэт» (1805), «Партрэт адстаўнога чыноўніка Швыкіна» (1833).
Літ.:
Круглова В. В.К.Шебуев. Л., 1982.
т. 17, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
афрыка́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Афрыкі, афрыканцаў; уласцівы ім. Афрыканскія джунглі. Афрыканскія мовы.
2. перан. Гарачы, неўтаймаваны. Афрыканскія страсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кінематаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кінематаграфіі, кінематографа. // Уласцівы кінематаграфіі, характэрны для яе. Кінематаграфічны вопыт. Кінематаграфічны твор.
•••
Кінематаграфічная істужка гл. істужка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інды́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індыкоў, уласцівы ім. Індычае яйцо. Індычае пер’е. // Прыгатаваны з мяса індыка ці індычкі. Індычая смажаніна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лектара, лектараў, уласцівы ім. Лектар спі вопыт. Лектарскі стаж. // Які складаецца з лектараў. Лектарская група.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыяме́нтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяменту, уласцівы яму (у 1 знач.). Дыяментавы бляск. // Зроблены з дыяменту, упрыгожаны дыяментам. Дыяментавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надкла́савы, ‑ая, ‑ае.
Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак. Кажучы словамі Леніна, для светапогляду.. паэта [Ф. Багушэвіча] уласцівы «ілюзіі» надкласавага буржуазнага дэмакратызму». Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які парушае парадак, не захоўвае дысцыпліны. Курсантам.. [Ласкавец] быў недысцыплінавапым — атрымаў не адно спагнанне. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Недысцыплінаваныя паводзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папуа́скі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да папуаса, папуасаў, належыць ім. Папуаскія мовы. // Такі, як у папуаса, папуасаў, уласцівы ім. Папуаскія звычаі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)