Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны, руплівы. Старанны вучань. □ Адразу ж пацяплеў блакіт: Хвалю Вясны ўпартасць і людзей старанных, Якія будзяць раніцай зямлю І славяць мір у песнях палымяных.Калачынскі.У школьным гуртку юных тэхнікаў Андрэй быў самы старанны, ніхто не мог зрабіць такой мадэлі, як ён.Чарнышэвіч.// Які выражае стараннасць, сведчыць аб ёй. Старанная падрыхтоўка. □ На кавалку бляхі нечай стараннай рукой .. былі выпісаны акуратныя словы: «Калгас «Ленінскі шлях».Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры.А. Вольскі.// Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх‑н. гурткоў, аматараў якога‑н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст.//перан. Які толькі што з’явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі.Грахоўскі.
•••
Юны ленінецгл. ленінец.
Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
~дзіў пад са́мы абе́д — угоди́л (угада́л) к са́мому обе́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
primary2[ˈpraɪməri]adj.
1. першапачатко́вы, са́мы ра́нні, пе́ршы;
a primary source першакрыні́ца
2. элемента́рны, пачатко́вы;
a primary school пачатко́вая шко́ла (у Вялікабрытаніі – ад 5 да 11 гадоў)
3. асно́ўны, найважне́йшы;
a matter of primary impor tance спра́ва першапачатко́вай ва́жнасці
4.ling.
1) каранёвы;
a primary word каранёвае сло́ва
2) асно́ўны;
a primary stress гало́ўны на́ціск
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ме́зенец ’пяты, самы малы палец на руцэ і назе’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), арш.ме́зініц, уздз.мі́зі́нец, мазыр.мезі́нчык, шальч.мязі́нчык (КЭС, Сл. ПЗБ), ме́зенік, мізіні́к ’тс’ (ТС), ме́зінец ’меншы, апошні сын’, мі́зіная (дачка) ’апошняя’ (Нас., Растарг., Федар. 2). Укр.мизи́нець ’тс’, ’мезенец’, рус.мизи́нец ’тс’, мизи́нный ’малодшы’, рус.ц.-слав.мѣзиньць, польск.miziniec ’тс’, ст.-чэш.mězenec, mezenec, чэш. ’безымянны палец’, славен.mezȋnec, mezȋnek ’малодшы сын’, ’мезенец’, серб.-харв.мје̏зимац, мљѐзимац, мѐзимац ’тс’, ’маленькі’, чак.mezinac, mazinac, лікск. мези́нак, балг.мизи́нец ’апошні сын’. Прасл.měz‑in‑ьcь (параўн. літ.mažỹnikas ’маленькі’). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння mezinъ pьrstъ (або palьcь). Да ме́дзены (гл.). Параўн. таксама Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Затво́р ’канструкцыя для закрывання і адкрывання апаратуры’ з рус.затвор ’тс’. Параўн. укр.затвор ’тс’, польск.zatwór ’прыстасаванне для замыкання’, чэш.zátvor ’прыстасаванне для закрыцця’, ’зняволенне’, славац.zátvor ’засаўка’, ’забарона распараджацца маёмасцю’, ’зняволенне’, славен.zatvór ’замок, затвор у млыне’, серб.-харв.за́твор ’турма’, ’закрыванне’, балг.затво́р ’турма’, ’частка агнястрэльнай зброі’. Ст.-слав.затворъ ’замок, засаўка’. Ст.-рус.затворъ, затвора ’замок, засаўка’, ’асада, турма, прабыванне ў турме’, ’дзверы, вароты’. Спецыялізацыя значэння адбывалася, відаць, у рус. мове, хаця агульная база яго была ўжо ў прасл.Прасл.zatvorъ утворана з чаргаваннем галоснага ад zatverti, дзе ‑t‑ адцягнена ад otverti, а корань ver‑ той самы, што ў верая (гл.). Фасмер, 2, 82; Шанскі, 2, З, 67–68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лаз1,
гл. лазы.
лаз2, ‑а, м.
1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праз якую можна прайсці, пранікнуць куды‑н. Зрабіць лаз у плоце. □ Волька адхінула кол, з асцярогай прасунулася ў лаз, і ўся вуліца — вось яна, перад вачыма, аж у самы канец.Марціновіч.Пад новую сцяну [дзед Андрэй] зрабіў лаз, на які лажылі вечка і засыпалі мятай, саломай і розным смеццем.Федасеенка.
2.Спец. Адтуліна ў сценцы апарата, машыны, катла і пад. для пранікнення ўнутр з мэтай агляду, рамонту, запраўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)