ЛЯНЬКО́ВА Валянціна Аляксееўна (н. 2.6.1919, с. Азяркі Тульскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1973). Скончыла Алма-Ацінскі вет.ін-т (1941). У 1966—87 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па этыялогіі, дыягностыцы і спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў маладняку с.-г. жывёл.
Тв.:
Диагностика инфекционной энтеротоксемии с помощью типоспецифических сывороток (разамз Т.Я.Лахно) // Ветеринария. 1970. № 5;
Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. Мн., 1974 (разамз В.І.Ляньковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯМЕ́НЕЎ Вячаслаў Дзмітрыевіч (н. 6.9.1946, Мінск),
бел. гісторык-архівіст. Канд.гіст.н. (1979). Скончыў БДУ (1971). З 1968 у Цэнтр.дзярж. архіве Кастр. рэвалюцыі і сацыяліст. будаўніцтва БССР, з 1977 у Гал. архіўным упраўленні пры СМБССР, з 1980 нам. дырэктара Цэнтр.дзярж. архіва БССР у Мінску, з 1982 дырэктар Цэнтр.дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі і сацыяліст. будаўніцтва БССР (з 1995 Нац. архіў Рэспублікі Беларусь). Даследуе гісторыю Беларусі з 1917, пытанні архівазнаўства. Адзін з аўтараў кніг «Хроніка Чарнобыльскай трагедыі, 1986—1996 (па дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)» (1996), «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (2002). Адзін са складальнікаў даведнікаў «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад БССР» (т. 1, 1985), «Фонды былых архіваў Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1—2, 1997—98), зб. дакументаў і матэрыялаў «Беларускія остарбайтэры» (т. 1—3, 1996—98), «Азарычы — лагер смерці» (1997), «Нацысцкае золата з Беларусі» (1998), «Заходняя Беларусь. Падзеі і людзі» (т. 1—2, 1998—2002), «Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці, 1939—1941 гг.» (2001), «Аграрныя пераўтварэнні ў Маладзечанскай вобласці, 1944—1953 гг.» (2003), «Дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь» (2003). Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Документальные памятники Советской Белоруссии. Мн., 1990 (разамз М.Ф.Шумейкам);
Белпромстройбанк: Страницы истории (1923—1998) Мн., 1998 (разамз К.В.Цыбулькам, М.Е.Капытовым);
Архивоведение Беларуси. Ч. 1—2. Мн., 1998 (разамз Шумейкам. К.І.Козакам);
Белорусские остарбайтеры: Ист.-аналит. исслед. Мн., 2001 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НАН (Lennon) Джон (Уінстан; 9.10. 1940, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 8.12.1980),
англійскі рок-спявак, гітарыст, кампазітар, паэт.З 1954 кіраваў створаным ім вак.-інстр. ансамблем «Кварымен». З 1956 удзельнік вак.-інстр. квартэта «Бітлз», для якога пісаў песні (разамз П.Макартні). З 1970 выступаў самастойна як саліст і ў ансамблі з жонкай Ёка Она. Аўтар альбомаў «Джон Ленан. Пластык Она Бэнд» (1970), «Уяві сабе» (1971), «Рок-н-рол» (1975), «Двайная фантазія» (1980; разамз Она); сярод хітоў «Дайце свету шанц» (гімн прыхільнікаў міру), «Маці», «Герой з рабочага асяроддзя», «Што дапамагае перажыць ноч», «Улада народу». Загінуў ад рукі фанатыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНЕ́НКА Дзмітрый Дзмітрыевіч (29.7.1904, г. Палтава, Украіна — 30.12.1994),
расійскі фізік-тэарэтык, заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Д-рфіз.-матэм.н. (1940). Скончыў Ленінградскі ун-т (1927). З 1943 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па тэорыі спінораў, фізіцы атамнага ядра, квантавай і адзінай нелінейнай тэорыях поля, тэорыі гравітацыі, гісторыі фізікі. Прапанаваў пратон-нейтронную мадэль атамнага ядра (1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядз. сіл (1934, разамз І.Тамам). Прапанаваў нелінейнае абагульненне спінорнага ўраўнення Дзірака (1938). Выказаў ідэю ўзаемнага ператварэння гравітонаў у элементарныя часціцы (1944). Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разамз І.Я.Памеранчуком). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Групповые, геометрические и топологические методы в теории поля. Ч. 1. М., 1983;
Калибровочная теория гравитации. М., 1985 (абедзве разамз П.І.Проніным, Г.А.Сарданашвілі).
Літ.:
Памяти профессора Д.Д.Иваненко // Вестн. Московского ун-та Сер. 3. Физика. Астрономия. 1995. Т. 36, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ.
Святаслаў II (1027—76), князь чарнігаўскі [1054—73], вял.кн. кіеўскі [1073—76], Сын Яраслава Мудрага. Разамз братамі Усеваладам Яраславічам і Ізяславам Яраславічам стварылі своеасаблівы княжацкі трыумвірат, які ў 1054—72 кіраваў усімі справамі на Русі. У 1060 С.Я. хадзіў на торкаў (у паходзе ўдзельнічаў і полацкі кн.Усяслаў Брачыславічз дружынай). У пач. 1067 браты Яраславічы перамаглі на р. Няміга кн. Усяслава Брачыславіча (гл.Нямігская бітва 1067). Летам таго ж года «на Ршы у Смаленска» браты прапанавалі Усяславу Брачыславічу правесці перагаворы. Аднак, нягледзячы на тое, што «цалавалі крыж чэсны Усяславу», па-здрадніцку захапілі яго і разамз сынамі пасадзілі ў турму-поруб у Кіеве. У 1068 браты пацярпелі няўдачу ад полаўцаў на р. Альта (каля Пераяслава), аднак неўзабаве С.Я. разбіў іх каля Сноўска. Разамз братамі з’яўляецца адным са складальнікаў Рускай праўды (т. зв. Праўды Яраславічаў). У 1073 пры падтрымцы Усевалада адабраў у старэйшага брата Ізяслава велікакняжацкі трон. Па заказе С.Я. ў 1073 і 1076 былі складзены Ізборнікі Святаслава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАВО́РСКІ Алег Мікалаевіч (н. 27.1.1929, г. Саратаў, Расія),
расійскі вучоны ў галіне цеплатэхнікі. Акад.Рас.АН (1990, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1951). У 1951—73 і 1987—94 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання. У 1973—87 ген. дырэктар, гал. канструктар маскоўскага НВА «Саюз». У 1995—2002 акад.-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем энергетыкі Рас.АН. З 2001 дырэктар НДІ энергетычнай палітыкі (Масква). Навук. працы па цеплатэхн. даследаваннях газатурбінных рухавікоў, ядз. і касм. энергаўстановак і рухавікоў, цеплаабмене ў космасе, экалагічных праблемах энергетыкі. Ленінская прэмія 1982. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 2000.
Тв.:
Основы теории космических электрореактивных двигательных установок. 2 изд. М., 1978 (разамз В.В.Фішгойтам, Я.І.Янтоўскім);
Контактный теплообмен в газотурбинных двигателях и энергоустановках. М., 1978 (разамз В.А.Мальковым, У.М.Ляоццьевым);
Влияние авиации на атмосферу: Пробл и перспективы исслед. М., 1998 (разамз В.Б.Паповічавай, А.М.Старыком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двор
1. У актах (XVI ст.). Адміністрацыйны цэнтр пэўнай мясцовасці ў дзяржаўных маёнтках (Піч.).
2. Дом, хата (Кузн.Касп., Слаўг., Шчуч.).
3. Месца пад жылым домам і гаспадарчымі пабудовамі разамз пляцоўкай перад домам (БРС).
4. Панская сядзіба, фальварак (БРС).
5. Месца, дзе стаялі пабудовы (Ст.-дар.).
6. Вялікая хата, дзе жыве нераздзеленая сям'я (Слаўг., Шчуч.).
□в. Новы Двор Мін., в. Стары Двор Паст., ур. Двор каля в. Малева Нясв.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АДЗЯРЫ́ХА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 15.11.1937, в. Горкі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-геабатанік. Канд.біял.н. (1971). Скончыў Бел. лесатэхнічны ін-т (1960). З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біягеацэналогіі, лесазнаўстве (аднаўленне, ахова і рацыянальнае выкарыстанне лясоў), адзін са стваральнікаў серыі спец. геабат. картаў расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979 (разамз І.Д.Юркевічам, Д.С.Голадам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЭ́ Вадзім Арведавіч (н. 6.8.1948, г. Троіцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае, вучылішча ППА (1971). З 1975 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмах кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады аналізу і аптымізацыі аўтам. сістэм кіравання пры выпадковых скачкападобных уздзеяннях, метады аналіт. канструявання рабастных сістэм сачэння.
Тв.:
Управление в системах с разделением времени. Мн., 1982 (разамз В.М.Арцем’евым, В.Л.Сцяпанавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА Уладзімір Аляксандравіч (н. 11.5.1947, в. Баршчоўка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1971). З 1994 у Бел. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. даследаванні па матэрыяла- і машыназнаўстве. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння новага класа матэрыялаў — высокатрывалых валокнаарміраваных кампазітаў на аснове дысперсных палімераў.