разарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разарваць.
2. у знач. прым. Парваны, разадраны. Разарваны мех. □ — Толькі вось разлупіў... — Федзя павярнуўся да хлопцаў спінай, паказваючы разарваныя ніжэй пояса штаны. Ваданосаў. І цені белых вадзяных лілей на дне става былі, як заўсёды, чамусьці не круглыя, а нагадвалі разарваныя пальмавыя лісты. Караткевіч. // Пашкоджаны выбухам. Варожы танк нерухома застыў з разарванымі гусеніцамі. Гурскі.
3. у знач. прым. Адрывачны, пазбаўлены сувязі, цэласнасці. Разарваныя фразы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбудзіць.
2. у знач. прым. Якога разбудзілі, прымусілі прачнуцца. На стрэлы дазорных з хат выскачылі разбуджаныя партызаны і чырвонаармейцы. Галавач. Разбуджаны балоты кулік два разы падаў тонкі палахлівы голас. Кулакоўскі.
3. перан.; у знач. прым. Які ажывіўся, стаў дзённым, актыўным. На чорных пажарышчах дзён мінулых Народ разбуджаны сабе сам ладзіць гаспадарку. Купала. Мы закружыліся Птушкай чырвонай Над Беларуссю Разбуджанай. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разду́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздуць.
2. у знач. прым. Разм. Павялічаны ў аб’ёме, уздуты. Зброі ў .. [Жэнькі] не было бачна, але Таццяна звярнула ўвагу на адтапыранае крысо кажуха і на раздутыя кішэні. Шамякін. Піліп — наш сусед, і ў яго сапраўды быў вол, шэры, худы, з раздутым, пераплеценым жыламі жыватом. Ваданосаў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Непамерна павялічаны, неапраўдана вялікі. — У нашым цэху празмерна раздутае сярэдняе звяно. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расква́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквасіць.
2. у знач. прым. Гразкі, размочаны. Глянуўшы наперад, у расквашаную дарожную далячынь, Данік адчуў, як ад няспыннага напружання ў яго пачалі млець рукі, заныла спіна. Краўчанка. Рыгор, а за ім і Віця з расквашанай, але ўсё ж цвёрдай пад нагамі каляіны падаліся на абочыну. Паўлаў.
3. у знач. прым. Разбіты да крыві. [Маці], убачыўшы сына з расквашаным носам, накінулася на Андрэйку. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаптаць.
2. у знач. прым. Збіты, зношаны (пра абутак). Стаптаныя каблукі. □ [Соня] нагнулася і камічна паказала на свае стаптаныя парусінавыя туфлі. Ракітны.
3. у знач. прым. Вытаптаны, здратаваны, прыбіты да зямлі (пра расліны). Няшчадна паліла чэрвеньскае сонца, раз-поразу прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк і, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узвысіць.
2. у знач. прым. Размешчаны на больш высокім узроўні; высокі. Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.
3. перан.; у знач. прым. Поўны глыбокага зместу, значэння; высакародны. З гэтай парослай муравою сцежкі, што вядзе мяне ад бацькоўскай хаты ў далёкі свет, пачынаецца тое, што мы называем вялікім і ўзвышаным словам Радзіма. Марціновіч. Рэвалюцыя акрыліла мастацтва прыгожымі і ўзвышанымі ідэаламі. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваксава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наваксаваць.
2. у знач. прым. Намазаны, начышчаны ваксай. Стараста вярнуўся з мужчынам у наваксаваных хромавых ботах, галіфэ і жоўтым кажушку. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падзерці.
2. у знач. прым. Тое, што і падраны (у 2 знач.). У шапцы салдацкай падзёртай Ходзіць па вёсцы Прахор. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдзі́вей,
1. Выш. ст. да прым. праўдзівы.
2. у знач. пабочн. Дакладней, правільней. — Ведаю я, што ты страціў, праўдзівей, каго страціў: Ядвісю, — пажартаваў Турсевіч, уважна зірнуўшы на прыяцеля. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыдумаць.
2. у знач. прым. Які не існуе ў сапраўднасці; штучны, надуманы. Усё, што так занепакоіла ноччу, здалося прыдуманым страхам. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)