паве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і павець. Пад вялікай паветкай на дварэ стаіць многа вазоў. Бядуля. Павець з гумном стаяла радам, А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады. Колас. Тут [ля крыніцы] струменьчык чысты ліўся і журчаў, як чмель над кветкай, пад бярозавай паветкай. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Здохнуць (пра жывёлін, насякомых). — Мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Папас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас. // Груб. Памерці (пра людзей). [Селянін:] — А ў.. [брата] жонка там жа [у сібірскай тайзе] падарвалася і памерла.. Каб яшчэ там жыць, дык і самі падохлі б, як пацукі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палко́ўнік, а, м.

1. Афіцэрскае званне або чын, які ідзе за званнем падпалкоўніка. Палкоўнік ганарыўся тым, што ён, кадравы афіцэр, .. вырас ад капітана да палкоўніка, мае сем узнагарод. Шамякін. // Асоба, якая носіць гэтае званне. Пажылы, друзлы сівавусы палкоўнік сядзеў у штабе польскай дывізіі. Колас.

2. Уст. Камандзір палка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Тое, што і прыкмета. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас. А ляцяць як нізка! — Зіма блізка, — напамінае Сцяпан вядомую ўсім прымету. Крапіва. Зачарнелі дарогі — добрая прымета на ўраджай. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.

Прыхіліцца, прытуліцца, абаперціся. [Дзед Талаш] выбраў зацішнае месца, прысланіўся да старой яліны пад навіссю спушчаных, прысыпаных снегам галін. Колас. А цяпер захініся ў плашч, прысланіся да мяне і паспі. Сяргейчык. Людзі ўсе чыста Былі каля школы на сходзе. .. Ён падышоў. Да сцяны Прысланіўся ён збоку. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ства, а, н., зб.

Птушкі. Птаства тут [у лесе] было многа: былі тут вераб’і, ластавачкі, плісачкі, галубы, качкі і іншыя. Колас. Ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства. Лынькоў. Дзяўчына таропка гнала да рэчкі сваё крыклівае белае птаства. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакры́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Крытычныя адносіны да сваёй дзейнасці, сваіх памылак, недахопаў у паводзінах з мэтай іх пераадолення. Пракоп цэлымі гадзінамі .. спаў і разважаў, прапускаючы праз сіта самакрытыкі свае паводзіны, няяснасць і неакрэсленасць свайго стану. Колас. [Напорка:] А сапраўднай самакрытыкі ад таварыша Лютынскага мы яшчэ не чулі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім светлы, светлаваты. Час, мабыць, мінаў за поўнач — маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, завалочаны святлявым мроівам. Быкаў.

2. З светларусымі валасамі. Другі быў яшчэ шырэйшы ў плячах і ростам вышэйшы, а дабрадушным тварам, з вялікай святляваю галавою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да скупацца. Скупанулася [Ганна] двойчы ў ціхай вадзе. Дубоўка. — Скупануцца б цяпер, — млява прапанаваў Паўлік. Беразняк. / у перан. ужыв. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму ніхто не перашкодзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапча́к, а, м.

1. Род коннага прывода. Замардавалі [гаспадары] дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе .. Ні адпачынку, ні ласкавага слова. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і таптуха (у 2 знач.). [Плотка:] — Гоняць нас усюды. Ловяць нас на вуды, Надзяць па гарох. Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)