Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
múndgerechta гато́вы (пра страву);
etw. ~ máchen прыгатава́ць што-н. па сма́ку; перан.вы́клікаць апеты́т [ціка́васць] да чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спарадзі́ць
1.уст. (er)zéugen vt, zur Welt bríngen*;
2.перан. (зрабіцца прычынай) hervórrufen*vt, errégen vt, hervórbringen*vt, áufkommen lássen*; nach sich zíehen* (выклікаць за сабой)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
respekt, ~u
м. пашана; павага;
mieć respekt dla kogo —паважаць каго;
budzić respekt — выклікаць павагу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТР»
(«БНЦ»),
сфабрыкаваная ў 1933 АДПУБССР справа «контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі». Паводле версіі АДПУ (агентурная справа «Закардоннікі»), «БНЦ» створана ў вер. 1932 дзеячамі нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі С.А.Рак-Міхайлоўскім, П.В.Мятлой, М.П.Бурсевічам, І.С.Дварчаніным, Ф.І.Валынцом, П.П.Валошыным, Я.Е.Гаўрылікам і інш., якія ў вер.—кастр. 1932 перабраліся ў БССР. «БНЦ» быццам бы меў на мэце звяржэнне ў БССРсав. улады ўзбр. паўстаннем пры ваен. падтрымцы Польшчы і стварэнне Бел.бурж.-дэмакр. рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы. Асн. кірункі дзейнасці: падрыхтоўка паўстання, шпіянаж на карысць Польшчы, арганізацыя дыверсійна-тэрарыст. груп і актаў, падрыўной і шкодніцкай работы ў розных галінах сацыяліст. будаўніцтва. План паўстання — правядзенне буйной правакацыі ў пагранічных раёнах, якая павінна была выклікаць канфлікт паміж СССР і Польшчай, стаць пачаткам ваен. дзеянняў і паўстання ў БССР. У жн.—ліст. 1933 органы АДПУ «выявілі» ячэйкі «БНЦ» у Дзяржплане, наркаматах асветы, аховы здароўя, сувязі, Акадэміі навук, БДУ, Бел.с.-г. акадэміі, Саюзе пісьменнікаў, Бел.ваен. акрузе і інш.: у 9 гарадах і 25 раёнах БССР. Следства «раскрыла» 59 паўстанцкіх ячэек, 19 дыверсійных груп, 4 тэрарыст. групы, 20 шпіёнскіх ячэек і рэзідэнтур, філіялы ў Горках, Беразіно, Гомелі, маладзёжную арг-цыю. Усяго па справе «БНЦ» рэпрэсіраваны 161 чал. Частка з іх расстраляна, астатнія адпраўлены ў Салавецкія лагеры (Архангельская вобл.), Комі АССР. У жн.—вер. 1956 вызначэннем ваен. трыбунала БВА справа «БНЦ» «у крымінальным парадку спынена за адсутнасцю саставу злачынства» і адменены рашэнні асобых нарад пры Мін-ве дзярж. бяспекі СССР і пастановай пазасудовых органаў.
Пакрыўдзіць каго‑н. якім‑н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў праз сілу стрымаў сябе, каб не абразіць новага свайго знаёмага.Мікуліч.//Выклікаць непрыемнае ўражанне. Прафесар нічога не кінуў у шапку скрыпачу. Ён не зрабіў гэтага, бо выгляд скрыпача абразіў яго.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.
1. Дзейнасцю, паводзінамі выклікаць пэўныя адносіны да сябе; стаць вартым чаго‑н. Заслужыць любоў. Заслужыць павагу. □ Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер’е вучняў.Колас.
2. Набыць права на што‑н. службай, працай; атрымаць за службу, працу. Заслужыць права на адпачынак. Заслужыць медаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго.
Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., выклікаць страх у каго‑н. — О-ё-ёй! Дзедачы, не буду! — нарокам спужаўся Алесь, ведаючы, што Агей толькі страшыць.Крапіва.Саборы збуд[а]ваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе...Панчанка.Сціхлі грымоты сярдзітыя, Сэрца не страшыць іх водгулле.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Выклікаць у кім‑н. трывогу, страх. Нечаканы прыезд няпрошаных гасцей устрывожыў гаспадароў хутара.Якімовіч.Масавыя ўцёкі з лагера ўстрывожылі фашыстаў.Мяжэвіч.// Парушыць спакой. Не бойся, любая, не бойся, Я не ўстрывожу твой спакой.Пысін.— Да рання далёка яшчэ, — устрывожыў сусед маўчанку і бліжэй прысунуўся да вогнішча.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)