ГРО́МАК (Валерый Іванавіч) (н. 9.4.1950, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні аналітычных уласцівасцей рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў (нелінейных звычайных і ў частковых вытворных). Пабудаваў аналітычную тэорыю ўраўненняў Пенлеве.

Тв.:

Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М.​А.​Лукашэвічам).

т. 5, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́ДРЫН (Максім Львовіч) (14.8.1870, Масква — 31.5.1951),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.

т. 4, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУБО́ВІЧ (Уладзімір Пятровіч) (н. 2.1.1950, Мінск),

бел. біяфізік. Д біял. н. (1986). Скончыў БДУ (1972). З 1973 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біялогіі і біяфізіцы. Распрацаваў навук. асновы тэарэт. прагназавання малекулярных структур пептыдных злучэнняў і іх аналагаў з неабходным профілем біял. ўздзеяння на арганізм чалавека і жывёл.

Тв.:

Введение в теорию рецепторов. М., 1986 (у сааўт.).

т. 4, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРО́ХАВІК (Валянцін Вікенцьевіч) (н. 29.3.1949, в. Харошае Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1988), праф. (1991). Скончыў БДУ (1970). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейным аналізе, тэорыі аптымізацыі і аптымальных сістэмах кіравання. Распрацаваў новыя метады лакальнага аналізу нягладкіх і мнагазначных адлюстраванняў.

Тв.:

Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990.

т. 5, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЎРЫ́ЛАЎ (Аляксандр Іванавіч) (10.9.1906, в. Сласцёны Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 19.3.1957),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1953), праф. (1955). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1929). Працаваў у ім з 1930 (з 1944 нам. дырэктара, дэкан, заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе, паталаг. Анатоміі, дыягностыцы чумы і паратыфе свіней, шаленстве жывёл, злаякаснай катаральнай гарачцы буйн. раг. жывёлы, паратыфе цялят.

т. 5, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРА́СІМАЎ (Мікалай Васілевіч) (2.12.1940, в. Хачэні Наўгародскай вобл., Расія — 18.4.1989),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1983). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследаваў метадалагічныя і тэарэт. праблемы вытв. адносін.

Тв.:

Общественные фонды потребления: необходимость, сущность, направление развития. Мн., 1978;

Совершенствование соцобеспечения семьи, здравоохранения, распределения и оплаты жилья. Мн., 1981;

Экономическая система: генезис, структура, развитие. Мн., 1991.

т. 5, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Несцер Пятровіч) (11.11.1898, в. Ляцягі Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.9.1970),

бел. хімік. Д хім. н. (1970). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1932). З 1959 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН БССР. Навук. працы па распрацоўцы метадаў атрымання α, β-ненасычаных кетонаў, спіртоў, дыкарбонавых кіслот, мона- і спалучаных дыалефінаў, паліёлаў і іх вытворных на аснове гідрапераксідаў вуглевадародаў цыклічнай структуры.

т. 6, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІГНАЦІ́ШЧАЎ (Руслан Міхайлавіч) (н. 25.4.1939, Кіеў),

бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д тэхн. н. (1991), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі горны ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це, адначасова з 1996 старшыня падкамісіі па навуцы і навук.-тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па тэорыі механізмаў і машын, геліяэлектрычнасці.

Тв.:

Синусошариковые редукторы. Мн., 1983.

т. 7, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛТАНЮ́К (Уладзімір Максімавіч) (н. 15.6.1938, в.Бялёва Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1966), працуе ў ім (заг. кафедры). Навук. працы па метадах дыягностыкі і хірург. лячэнні органаў брушной поласці, мед. дапамогі пры экстраннай хірург. паталогіі.

Тв.:

Хірургічныя хваробы. Мн., 1996 (разам з С.​І.​Юпатавым).

т. 7, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАБА́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.1.1948, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Д біял. н. (1993). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1975). З 1991 у Гродзенскім дзярж. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.

т. 8, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)