закаха́ны, ‑ая, ‑ае.

Які адчувае каханне да каго‑н.; улюбёны. Ліпа добра разумела настрой Чапідзе, ведала, што ён закаханы ў яе. Хомчанка. Як закаханыя людзі на час не зважаюць, Так падарожныя календароў не чытаюць. Куляшоў. / у знач. наз. закаха́ны, ага, м.; закаха́ная, ‑ай, ж. [Нара] кахала [Якіма] і сама не ведала за што, як звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных. Дуброўскі. // Які выражае закаханасць, захапленне. Закаханы позірк. □ Зося ўсё яшчэ ўсхліпвала і не зводзіла з сяброўкі радасных закаханых вачэй. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паліць ​1 (у 2 знач.).

2. у знач. прым. Абпалены. Паленая вапна. □ У даляглядзе пад яркім сонцам горы колеру паленай цэглы лезуць адна на адну. Бядуля.

3. у знач. прым. Які апаліўся, падгарэў. Запахла паленай збажыной, полымя абняла палову палёгка, пакідаючы чорныя прагаліны. Гурскі. Ад гарачыні з буракоў пацёк на цэглу сок, і ў хаце доўга пахла паленым цукрам. Пальчэўскі. / у знач. наз. па́ленае, ага, н. Узляцеў фантан іскраў, засмярдзела паленым. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прававе́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які строга верыць у догмы якой‑н. рэлігіі. Фэлька з першага дня неўзлюбіў нявестку. Не быў ён такі прававерны ўжо католік, але цяпер еў поедам сына, што той браў шлюб не ў касцёле, а ў царкве. С. Александровіч. // перан. Які строга прытрымліваецца якога‑н. вучэння, сістэмы поглядаў. — [Фама] паліцэйскі чын заслужыў і зрабіўся такі прававерны, што нікому дыхнуць не даваў. Грахоўскі.

2. Мусульманскі (у гутарцы саміх мусульман). // у знач. наз. прававе́рны, ага, м.; прававе́рная, ‑ай, ж. Мусульманін, мусульманка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасажы́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пасажыра, належыць пасажыру. Увесь таварны і пасажырскі рух спыніўся. Лынькоў. // Прызначаны для перавозкі пасажыраў. Гэта быў адзін з тых пасажырскіх самалётаў, якія курсіравалі на адлегласці не больш дзвюх гадзін палёту. Шамякін. А тут самае большае, як праз паўгадзіны на Кіеў павінен прайсці пасажырскі параход. Даніленка. // у знач. наз. пасажы́рскі, ага, м. Разм. Поезд для перавозкі пасажыраў. Вось пасажырскі рушыў, перад намі паказаліся два таварныя саставы, вагоны прыгараднага цягніка, што стаяў у тупіку. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачына́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пачынаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які нядаўна распачаў якую‑н. дзейнасць. Пачынаючы паэт. Пачынаючы ўрач. □ Якую індывідуальную афарбоўку не мела б творчасць мастака, пачынаючага ці масцітага, спевака ці танцора, усё-такі шчырасць размовы дабратворна ўплывае на любы характар. «Маладосць».

3. у знач. наз. пачына́ючы, ага, м.; пачына́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пачынае што‑н. Дапаможнік для пачынаючых. □ Кабінет атрымліваў штодзень больш дзесятка твораў пачынаючых. Хведаровіч.

4. Дзеепрысл. незак. ад пачынаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́ляны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якога стралялі; забіты са стрэльбы (пра дзічыну). Стрэляная слонка. // Які пабыў у баях, абстраляны. Стрэляны салдат. // перан. Вопытны, бывалы, які ўсё зведаў і да ўсяго прывык. [Валодзя:] — [Цішка] сам гаварыў. Да таго ж, відаць, стрэляны хлопец. Федасеенка. / у знач. наз. стрэ́ляны, ага, м. Стрэлянаму, цёртаму ў жыцці з успамінам хочацца прайсці па слядах юнацтва. Русецкі.

2. Выкарыстаны для стральбы. Калі манеўры скончыліся, Слабодка хадзіла збіраць на балота стрэляныя патроны. Навуменка.

•••

Стрэляны верабей (стрэляная птушка) гл. верабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўстаску́ры, ‑ая, ‑ае.

1. З тоўстай скурай, скуркай, душнай. — Што ж гэта за людзі? — здзівіўся ў думках Антось. — ... Ага, вунь жа і Васіль .. Сапраўдны тэхнік!.. А рукі як ходзяць!.. Такія таўстаскурыя пальцы, а гэтак жвава рухаюцца... Кулакоўскі. Маша паклала апельсін, на які паказала пакупніца. — Здыміце. Гэты надта таўстаскуры. Прокша.

2. перан. Які не здольны адчуць, успрыняць што‑н.; нячулы, неспагадлівы (пра чалавека). Таўстаскуры эгаіст. □ [Шаціла:] — Нават Ігар, і той не такі таўстаскуры. Я аднойчы бачыў слёзы ў яго на вачах. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хале́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да халеры (у 1 знач.). Халерны вібрыён. Халерная эпідэмія. // Які бывае пры халеры, выкліканы халерай. Халерны панос. // Звязаны з эпідэміяй халеры. Халерны год.

2. Які захварэў на халеру. Халерны хворы. / у знач. наз. хале́рны, ага, м.; хале́рная, ‑ай, ж. Барак для халерных. // Прызначаны для хворых на халеру. Халерная бальніца.

3. Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны. [Павал:] — Я на цябе жаднае крыўды не маю. [Тамаш:] — Ну дык чаго ты звягаеш.. Што гэта за народ халерны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Якому дадзена шчасце (у 1 знач.), які мае, адчувае шчасце, радасць, захапленне ад каго‑, чаго‑н. Маладая, шчаслівая маці сядзіць над белай лазовай калыскай. Брыль. Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі. Гілевіч. / у знач. наз. шчаслі́вы, ага, м.; шчаслі́вая, ‑ай, ж. А гадзіннік? Шчаслівы яго Кіне так, без увагі, Бо заўсёды ад шчасця свайго Ён п’яны, як ад брагі. Куляшоў. // Прасякнуты шчасцем, поўны шчасця. Віхураю закалыханы, Шчаслівыя сніў [Баракаў] ужо сны... Куляшоў. Поўніць гоман, спеў шчаслівы Сёлы, гарады. Колас. // Які выражае сабой шчасце, радасць; выкліканы шчасцем, радасцю. Тацяна засмяялася ціхім шчаслівым смехам. Зарэцкі. — Няўжо праўда? — гледзячы на Любу шчаслівымі вачыма, не паверыў.. [Хадкевіч]. Васілевіч.

2. Які прыносіць, дае радасць, шчасце, дабрабыт і пад.; напоўнены шчасцем, радасцю. [Аўдоцця:] Падзякуйце, дзеткі мае, за сваю шчаслівую долю нашай роднай Камуністычнай партыі. Крапіва. Мой родны Мінск, Табою ганаруся І слаўлю твой шчаслівы, светлы лёс. Прыходзька.

3. Якому шанцуе, спрыяе шчасце, удача. Ага, і праўда. Шчаслівы ты, Вадзім. За накрыты стол трапіў. Паўлаў. — Іншая справа — табе: ты кучаравы, а кучаравыя — шчаслівыя. Машара. // у знач. наз. шчаслі́вы, ага, м.; шчаслі́вая, ‑ай, ж. Той, каму заўсёды спадарожнічае ўдача.

4. Які прыносіць, прынёс шчасце, радасць, удачу. Шчаслівы білет. □ Але нядоўга цягнулася такое шчаслівае паляванне. Лынькоў. Міны, якія паставіла.. Цюленева, былі шчаслівымі: на іх падарваліся два воінскія эшалоны. «Маладосць». // Удачны, паспяховы. Дружнай працы плён шчаслівы Наўсцяж шуміць сцяной... Броўка. Спачатку былі толькі казкі, з вечна шчаслівым канцом, вечнай перамогай дабра, пасля пайшла суровая падчас, а падчас прыгажэйшая за казкі жыццёвая праўда. Брыль. // Зручны, добры, удалы. — Ты падумай толькі, якая гэта шчаслівая ідэя! Зарэцкі. Падвярнуўся шчаслівы выпадак — у школу спатрэбіўся фізрук. Парахневіч.

•••

Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай гл. нарадзіцца.

Шчаслівай дарогі! гл. дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fiend

[fi:nd]

n.

1) нячы́сты -ага m., нячы́сьцік -а m.; чорт, чарта́ m., д’ябал -ла m.

2) informal чалаве́к, які́ ўцягну́ўся ў не́шта благо́е

dope fiend — наркама́н або́ нарко́тык -а m., вы́людак -ка m.ю́ты чалаве́к)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)