as clear as a bell чы́сты як звано́чак (пра голас)
2. звано́к;
answer the bell адкры́ць дзве́ры на звано́к;
There’s the bell! Нехта звоніць!
♦
give smb. a bellBrE, infml патэлефанава́ць каму́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кампрэ́с, ‑а, м.
Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс.Шамякін.— У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас.Галавач.
[Фр. compresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журча́цьіжурчэ́ць, ‑чыць; незак.
Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот.Краўчанка.//перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засту́пнік, ‑а, м.
Той, хто заступаецца за каго‑н.; абаронца. Ва ўсіх творах маладога Купалы чуецца голас паэта-гуманіста, б’ецца гарачае сэрца паэта-грамадзяніна, заступніка працоўных.Івашын.— Гэта ж галасаваць неўзабаве будуць. Дык ты, брат, глядзі, галасуй за дзевяты нумар, за бальшавікоў, за Леніна. Ён — наш бядняцкі заступнік.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́дзьма, ‑ы, ж.
1. У народных павер’ях — жанчына, якая водзіцца з «нячыстай сілай»; злая чараўніца. Пачуў Ахрэм голас, азірнуўся: гоніцца за ім нейкая не то русалка, не то ведзьма.Якімовіч.Удаву Сымоніху ўсе завуць ведзьмай за тое, што яна шэпча і шэпча.Бядуля.
2.Лаянк. Злая, сварлівая жанчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяхце́р, пехцяра, м.
1.Абл. Кашэль, торба. [Селянін] прывесіў да аглоблі пяхцер з мурагом, выцягнуў з-пад сядзення гуньку і тады толькі пакрыў ёю каня.Лобан.
2.Разм. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. — Гэй, ты, пяхцер, разлёгся тут бабай разанскай, нельга і да арбы падысці, — раздаецца раптам голас Ваські Шкетава.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руб, ‑а, м.
Вузкі край або вузкі бок якога‑н. прадмета. Надарваны голас адбіваўся болем у .. [Лібіным] горле, дранцвелі ногі ад доўгае стойкі, прыціснутай да вострага руба грузавіковай сценкі.Гартны.— Вы-ка-най-це, кажу, гэтыя планы, — дробненька стукаў Гаруноў рубам далоні па трыбуне, — .. хопіць дзяржаве і на працадзень.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спало́х, ‑у, м.
Раптоўнае адчуванне страху. Цёмна-сінія вочы дзяўчыны ад спалоху зрабіліся вялікія і яшчэ больш сінія.Грамовіч.// Перапалох, агульная нечаканая трывога, хваляванне. Жанчыны — ў голас, узнялі спалох, Пачуўшы, што склікае сваякоў Гарыдавец.Танк.Прыйшлося за.. [птушкамі] бегаць, ганяцца, падняўся шум, гвалт, ад гэтага яшчэ большы спалох.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уласці́васць, ‑і, ж.
Характэрная асаблівасці рыса, прыкмета каго‑, чаго‑н. Уласцівасць спадчыннасць арганізма. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў. □ Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць.Корбан.Дзіўныя ўласцівасці мае чалавечы голас. Адно і тое ж слова можна вымавіць з дзесяткамі адценняў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)