светлавое сігнальнае прыстасаванне для рэгулявання руху на вуліцах, аўтадарогах і чыгунцы.
Адрозніваюць С. каляровыя з сігналамі — зялёным, жоўтым, чырвоным, а таксама сінім, месяцова-белым (на чыгунках); пазіцыйныя — сігналізуюць размяшчэннем аднакаляровых агнёў; камбінаваныя — спалучаюць сігналізацыю колерам і размяшчэннем агнёў. Першае прыстасаванне святлафорнага тыпу ўстаноўлена ў Лондане (1868), трохкаляровы эл. С. — у Нью-Йорку (1918), Маскве (1930). З 1933 мелі ручное пераключэнне сігналаў, з 1951 — аўтаматычнае. На чыгунцы С. выкарыстоўваецца з пач. 20 ст. (выцесніў семафор).
Святлафоры: 1 — з вертыкальным, 2 — з гарызантальным размяшчэннем сігналаў; 3 — з дадатковай секцыяй; 4 — рэверсіўны; 5 — пешаходны; 6 — для рэгулявання руху трамваяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТАНО́ВА,
1) орган дзярж. кіравання, дзярж. улады, які выконвае пэўныя функцыі, што ўскладзены на дзяржаву; частка дзярж. апарата — міністэрствы, камітэты, кіраўніцтвы.
2) Арг-цыя, якая ажыццяўляе гасп., сац.-культ. дзейнасць у сферы паслуг, у вытв-сці духоўнага, інфармацыйнага прадукту (У. навукі, культуры, асветы, аховы здароўя, быт. паслуг, фін. і інш.).
3) Арг-цыя, якая створана ўласнікам для ажыццяўлення кіраўніцкіх, сац.-культ. або інш. функцый некамерцыйнага характару і фінансуецца ім поўнасцю або часткова. У. адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, што знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх. недастатковасці, згодна з цывільным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, субсідыярную адказнасць у апошнім выпадку нясе ўласнік адпаведнай маёмасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неабся́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неабсяжнага. І дзе б ні богу чалавек, ён заўсёды нясе ў сваёй душы родны кут, праз які шырэй бачыць, больш шчыра любіць усю неабсяжнасць сваёй Радзімы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недзеяздо́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Кніжн. Няздольны да дзеяння, да дзейнасці. Недзеяздольная арганізацыя.
2.Спец.Які не мае права рабіць дзеянні юрыдычнага характару і не нясе адказнасці за свае ўчынкі. Недзеяздольны кліент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусташа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прыводзяць да спусташэння, нясе спусташэнне. Спусташальная паводка. □ [Кузьма Чорны] думаў пра свой народ, пра сваю краіну, якой .. пагражаў спусташальны ваенны агонь.Кудраўцаў.Неўзабаве Русь падверглася спусташальнаму пападу.. Батыя.Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎДО́ТКА (Burhinus oedicnemus),
птушка сям. аўдоткавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй і Паўд. Азіі, Паўн. Афрыцы. Рэлікт чацвярцічнага перыяду. На Беларусі вельмі рэдкі пералётны від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення, занесены ў Чырвоную кнігу. Трапляецца пераважна ў паўд.-ўсх. частцы Палесся.
Птушка даўж. 40—45 см, маса да 440 г. Жыве на бязлесных пясчаных землях. Апярэнне шэра-пясочнае з чорнымі падоўжнымі стракацінамі, на бруху — белаватае. Ногі трохпальцыя. Прылятае ў сярэдзіне красавіка. Актыўная ноччу. Трымаецца парамі, восенню чародамі. Хутка бегае, выцягнуўшы шыю. Гнёзды на пяску. Нясе 2 жаўтавата-пясочнага колеру яйцы. Корміцца насякомымі, дробнымі яшчаркамі, грызунамі. Адлятае ў вер.—кастрычніку. Зімуе ў Афрыцы і на Пд Аравійскага п-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́КАС Томаш (25.9.1850, с. Гумніска каля г. Дэмбіца, Польшча — 19.4.1910),
скульптар. Вучыўся ў Львове ў Э.Яскульскага. Скончыў школу прыгожых мастацтваў у Кракаве (1878) і Акадэмію прыгожых мастацтваў у Вене (1883). Працаваў у мармуры, гіпсе, дрэве. Атрымаў 2 першыя ўзнагароды ў конкурсе на помнік А.Міцкевічу ў Кракаве (1882 і 1885). Сярод работ: помнікі — А.Тызенгаўзу з партрэтным медальёнам для Гродзенскага б. езуіцкага касцёла (1886—87), А.Міцкевічу ў Пшэмыслі (Польшча, 1891), Цярнопалі (Украіна, 1895); надмагіллі А.Гілера ў Івана-Франкоўску (Украіна), Т.Левакоўскага і Крачыновічаў, рэльеф «Міласэрны самарыцянін» (1894), фігура Хрыста, якінясе крыж, для арм. царквы (усе ў Львове), скульптура «Цнатлівасць» (1883), партрэтныя медальёны В.Губульскага, Гілера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮМІНАФО́РЫ (ад лац. lumen святло + грэч. phoros якінясе),
рэчывы, здольныя свяціцца (люмінесцыраваць) пры паглынанні энергіі ўзбуджэння. Выкарыстоўваюць для пераўтварэння розных відаў энергіі ў светлавую (гл.Люмінесцэнцыя).
Паводле хім. прыроды падзяляюць на Л. неарган. (фасфоры) і арган. (арганафасфоры, люміноры). Большасць неарган. Л. мае крышт. структуру і адносіцца да крышталефасфораў. Свячэнне арган. Л. абумоўлена хім. будовай іх малекул. Л. з’яўляюцца поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды (напр., антрацэн), многія гетэрацыклічныя злучэнні і іх вытворныя, а таксама комплексы металаў з арган. лігандамі. Арган. Л. выкарыстоўваюць у якасці актыўнага асяроддзя вадкасных лазераў, для аптычнага адбельвання і атрымання флуарэсцэнтных фарбаў, у люмінесцэнтнай дэфектаскапіі і аналіт. хіміі (гл.Люмінесцэнтны аналіз), а таксама ў малекулярнай біялогіі і медыцыне ў якасці метак ці зондаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэферэ́нт
(лац. déferens, -ntis = якінясе)
дапаможная акружнасць, якая прымянялася ў геацэнтрычнай сістэме свету Пталамея для тлумачэння руху планет.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
халаджа́вы, ‑ая, ‑ае.
Які дае, нясе прахалоду. Напоены водарам дзікай красы, Паветрам азёр халаджавых, Былі тыя пушчы, балоты, лясы Як бы самастойнай дзяржавай.Глебка.Гладзь вады ўтаймаваная, ціхая, Халаджавай спакусаю дыхае.Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)