2. Прыхільныя, добразычлівыя, спагадлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; сімпатыя. Загарэлы абветраны твар капітана быў адкрыты, просты, выклікаў прыхільнасць сваімі правільнымі прыгожымі рысамі.Краўчанка.Дзед Юрка дзядзьку паважае І да яго прыхільнасць мае.Колас.
3. Схільнасць да якога‑н. занятку, да якіх‑н. спраў, учынкаў. — Тут кажуць, што ты маеш вялікую прыхільнасць да радыё, — усміхнуўшыся, сказаў Радзюку Паходня.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размаляваць.
2.узнач.прым. Упрыгожаны ўзорам, арнаментам, намаляваным фарбай. І вось у бліжэйшую нядзелю пачалі з’язджацца сваякі. Першы прыкаціў у размаляваным вазку дзед Юрка з бабаю Крысяю.С. Александровіч.
3.узнач.прым.Разм.неадабр. Які ярка і груба нафарбаваў сабе твар, нагрыміраваўся. [Кастусь] зірнуў на Пацалуеву, якая сядзела размаляваная, нібы прыйшла не на сход, а на пагулянку.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1. Невялікі тугі камяк, злеплены з снегу. Юрка і Юзік весела марозілі рукі, стараючыся з падмерзлага снегу ляпіць снежкі.Чорны.
2.толькімн. (сне́жкі, ‑жак). Гульня, пры якой стараюцца закідаць адзін аднаго снежнымі камякамі. Узімку, выходзячы са школы, мы заядла рэзаліся ў снежкі.Скрыган.На сэрцы адлегла, і я крыкнуў: — Хлопцы, давайце ў снежкі згуляем...Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Лізаць сябе; лізаць адзін другога. Сабака ліжацца.
2.Разм.зневаж. Цалавацца. — Дар’я Латушка разышлася з Мацеем. А ўжо як .. лізаліся.Дуброўскі.//Разм.неадабр. Вадзіцца, знацца.
3.перан.Разм. Падлізвацца да каго‑н. [Юрка:] — А сам [бацька], дык у той жа дзень пайшоў ды ўсё шчацінне прапіў. На гэта дык ён — маўчыць. А пасля дык ужо ліжацца: можа, кажа, табе, Юрка, новую шапку купіць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫ́ЛА (Язэп) (Восіп Лявонавіч; псеўд.Назар Бываеўскі, Тодар Кулеша іінш.; 14.4.1880, г. Слуцк Мінскай вобл. — 7.4.1973),
бел. пісьменнік і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890—98), Юр’еўскім вет. ін-це (г. Тарту, 1899—1903), адкуль выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1903—04 у газ. «Северо-Западный край» (Мінск). У 1905 вёў нелегальную работу сярод бел. сялян. У 1906—18 працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы. У студз.—лютым 1919 камісар працы ў Часовым рабоча-сял.сав. урадзе Беларусі. У 1921—24 на розных кіруючых пасадах у Мінску. З 1924 правадз. член і вучоны сакратар Інбелкульта, дырэктар Ін-та па вывучэнні мастацтва, дырэктар БДТ-1 (Нац. тэатр імя Я.Купалы), нам. загадчыка Белдзяржкіно. У 1930 рэпрэсіраваны. З 1931 жыў і працаваў у Саратаве. Рэабілітаваны ў 1957. Як пісьменнік дэбютаваў у «Нашай ніве» абразком «Перад раніцаю...» (нап. 1909), вер шам «Вечар ясны, ціхі...» (1912). У 1918 змясціў у «Дзянніцы» шэраг публіцыст. артыкулаў. Аўтар драм. твораў «Пінскі гайдук» (паст. 1924, выд. 1926), «Падуанскі студэнт» (апубл. 1981, пра Ф.Скарыну, не закончаны), «Юнак з Крошына» (1965, пра П.Багрыма), рамана «На шляху з варагаў у грэкі» (не закончаны), гіст. аповесці («Настасся Мякота», 1968, пазнейшая назва «У імя дзяцей»), успамінаў пра А.Абуховіча, Я.Купалу, Я.Коласа, Я.Райніса, прац аб тэатр. жыцці Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Пад псеўд. А.Дыла выдаў кн. для дзяцей «Храбры Юрка» (1934), «Белачка» (1935). Пераклаў на бел. мову вершы М.Канапніцкай, п’есы Я.Райніса «Гірт з воўчага логу», Э.Сінклера «Злодзей», Я.Яноўскага «Гнеў» і інш.
Тв.:
Творы. Мн., 1981.
Літ.:
Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.). Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1, 2 знач.). Бязвусым юнаком быў Антось Галамака, калі ў шаснаццатым годзе мабілізавалі яго ў царскую армію.Чарнышэвіч.Калі пачалася вайна, бацьку і Грышу мабілізавалі адразу, а Юрка астаўся ў акупацыі.Навуменка.
2.перан. Прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой‑н. мэты, выканання якога‑н. задання. Навучаны шматгадовым вопытам, Яраш усё зразумеў і .. мабілізаваў свой спакой і вытрымку.Шамякін.
[Ад фр. mobiliser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
значо́к, ‑чка, м.
1. Металічная пласцінка прамавугольнай, круглай або іншай формы з пэўным адбіткам, якую носяць на грудзях як знак прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі, катэгорыі людзей, у памяць аб якой‑н. падзеі і інш. Камсамольскі значок. Універсітэце значок.
2. Фігура, чарцёж, малюнак з умоўным значэннем. Друкарскі значок.// Умоўная паметка. — Чакай, — затрымаў .. [Сяргея] Юрка. — Калі з хутара хто-небудзь пойдзе, я таксама пайду ўслед. Па дарозе буду чарціць палкай рымскія пяцёркі. Па гэтых значках і шукайце мяне.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нервава́ць, нервую, нервуеш, нервуе; незак.
1.каго і без дап. Даводзіць каго‑н. да нервовага стану. Тое, што дырэктар неадрыўна глядзіць на яго крыху насмешлівымі вачыма, нервавала следчага.Нядзведскі.Задумваючыся, Юрка прапускаў звенні ў тлумачэннях і доказах дацэнта і таму наогул не разумеў нічога. Гэта стамляла і нервавала.Карпаў.
2.Разм. Тое, што і нервавацца. [Берднікаў] нерваваў. Ён напружыў усе свае сілы, каб хаця не выявіць чым гэтай нервовасць.Мікуліч.Аўтар пратакола, відавочна, нерваваў, але маўчаў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмацава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падмацаваць.
2.Разм. Тое, што падмацоўвае сілы, надае бадзёрасці. Шмат было і такіх [дзяцей], для каго.. кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем.Брыль.
3. Воінская часць, атрад для падтрымкі другіх войск. — Перадайце ў штаб, каб далі падмацаванне,.. — крыкнуў маёр сувязному са штаба дывізіі.Няхай./ Пра групу людзей для падтрымкі, дапамогі каму‑н. — Адкуль з’явіліся гэтыя маладыя людзі? — працёршы акуляры, смяшліва ўтаропіўся Юрка на Люсю і Гошку. — Падмацаванне нам?Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што. Распазнаючы, даследуючы, пакратаць каго‑, што‑н. Нупрэй памацаў рукою Панаса. — Ён жывы яшчэ. Ён толькі абамлеў.Колас.Карніцкі нахіліўся, памацаў дрот рукою, прамовіў здаволена: — Будуць свае цвікі!Паслядовіч.[Валя] падышла, памацала замок і невядома колькі часу стаяла каля дзвярэй, стомленая і спустошаная...Шамякін.
2.чым і без дап. Пашукаць некаторы час вобмацкам. Юрка памацаў рукой на паліцы і ўзяў кухонны нож.Курто.Сеў [Віця] у трамвай, памацаў у кішэнях — грошай ні капейкі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)