ГУ́БАРАЎ Аляксей Аляксандравіч (н. 29.3.1931, с. Гвардзейцы Самарскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978), лётчык-касманаўт СССР (1975). Герой ЧССР (1978). Ген.-маёр авіяцыі (1983). Д-ртэхн.навук. Скончыў ваенна-марское авіяц. вучылішча (1952), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). У 1963—81 у атрадзе касманаўтаў. 11.1—9.2.1975 з Г.М.Грэчкам здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-17» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-4»; 2—10.3.1978 з У.Рэмекам — палёт на касм. караблі «Саюз-28» (як камандзір; першы ў свеце міжнар.экіпаж па праграме «Інтэркосмас») і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн.экіпаж: Ю.В.Раманенка, Грэчка) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз-27». Правёў у космасе 37,5 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАЛЕЗНЯКО́Ў»,
пласкадонны рачны манітор, экіпаж якога вызначыўся ў Вял.Айч. вайну. Пабудаваны ў 1934—36 у Кіеве. Уваходзіў у склад Дняпроўскай (ліст. 1936 — жн. 1940), Дунайскай (жн. 1940—ліст. 1941, крас. 1944—45) і Азоўскай (ліст. 1941—кастр. 1942, люты 1943—крас. 1944) ваен. флатылій, Чарнаморскага флоту (кастр. 1942 — люты 1943). Меў 6—7 гармат (у гады вайны і некалькі зенітных гармат), 3—4 кулямёты, экіпаж 70—72 чал. Удзельнічаў у абароне Адэсы, Нікалаева, Ачакава, Херсона, Севастопаля (1941), Бярдзянска, Цемрука (1942) і інш., у Будапешцкай аперацыі 1944—45; прайшоў 40 тыс.км, знішчыў 13 артыл. батарэй, 4 батальёны ням.-фаш. пяхоты і інш., адбіў 127 паветр. атак. У 1967 устаноўлены як карабель-помнік на набярэжнай у Кіеве.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Krémserm -s, - бры́чка, экіпа́ж (з верхам)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ekwipaż, ~u
м.уст.экіпаж (павозка), фаэтон
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Карэ́та ’павозка, экіпаж’. Запазычанне праз польск.kareta з італ.caretta ’вазок’ (ад carro ’воз’ лац.carrus ’воз на чатырох колах’). Гл. Булыка, Запазыч., 141; Слаўскі, 2, 76.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІВАНЧО́НКАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 28.9.1940, г. Іванцееўка Маскоўскай вобл.),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1982). Герой ГДР (1978), лётчык-касманаўт СССР (1978). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1964). З 1970 у атрадзе касманаўтаў. 15.6—2.11.1978 з У.В.Кавалёнкам здзейсніў палёт (як бортінжынер) на касм. караблі (КК) «Саюз-29» і арбітальнай станцыі «Салют-6», да якой у час палёту прыстыкоўваліся грузавыя трансп. караблі тыпу «Прагрэс», КК «Саюз-30» (экіпаж П.А.Клімук, М.Гермашэўскі), «Саюз-31» (В.Ф.Быкоўскі, З.Ен). Вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-31». 24.6—2.7.1982 з У.А.Джанібекавым і Ж.Л.Крэцьенам здзейсніў палёт (як бортінжынер) на КК «Саюз Т-6» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (асн.экіпаж А.М.Беразавой, В.В.Лебедзеў), з прыстыкаваным да яе КК «Саюз Т-5». У космасе правёў 147,53 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.