ТО́МАС (Thomas) Эдуард Донал (н. 15.3.1920, Март, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне гематалогіі і анкалогіі. Д-р медыцыны (1946). Скончыў Ун-т Тэхаса ў г. Остын (1943). З 1955 у Калумбійскім, з 1963 у Вашынгтонскім ун-тах, з 1975 у Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл. Навук. працы па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т. зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантата. У 1956 зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Дж. Э.Мары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ЛГАР (Elgar) Эдуард Уільям
(2.6.1857, Бродхіт, каля г. Вустэра, Вялікабрытанія — 23.2.1934),
англійскі кампазітар, дырыжор; прадстаўнік англ.муз. рамантызму і руху за адраджэнне традыцый англ.нар. і стараж. музыкі. Муз. адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі. З 1877 кіраваў муз. т-вамі і аркестрамі, выступаў як піяніст і арганіст у Вустэры, працаваў у Лондане і Молверне. У творчасці пераважаюць вак.-сімф., арк., хар. творы буйн. форм: сімфоніі (1908, 1911), 5 араторый, у т. л. «Сон Герантыуса» (1900), «Апосталы» (1903), кантаты, уверцюры, хары, у т. л.царк., і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬДЭ (Vilde) Эдуард (4.3.1865, Сімуна Ракверэскага р-на, Эстонія — 26.12.1933, эстонскі пісьменнік. У 1875—82 вучыўся ў Таліне. З 1883 журналіст у эст. і ням. газетах. У 1906—17 у эміграцыі (Германія, Швейцарыя, ЗША, Данія). Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гіст. трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902),
«Калі сяляне з Анія наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (1905—08) пра сял. рух 1850—60-х г. у Эстоніі. Псіхал. раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зб. «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і інш. вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРЫ́ЦКІ (сапр.Дзюбін) Эдуард Георгіевіч
(3.11.1895, Адэса — 16.2.1934),
рускі паэт. Першыя вершы (1915—16) — стылізаваныя, умоўна-рамантычныя. У лірычных вершах і паэмах перыяду грамадз. вайны («Птушкалоў», «Тыль Уленшпігель», «Карчма», «Кавун» і інш.) рамант. вобразы свабодалюбных, мужных людзей. Першы зб. «Паўднёвы захад» (1928). Аўтар паэм «Дума пра Апанаса» (1926), «Люты» (1934, апубл. 1936), паэт. трылогіі «Апошняя ноч», «Чалавек прадмесця» і «Смерць піянеркі», зб. вершаў «Пераможцы» (усе 1932) пра падзеі грамадз. вайны і сацыяліст. рэчаіснасці. Перакладаў на рус. мову вершы Я.Купалы. На бел. мову яго творы перакладалі М.Багун, С.Дзяргай, М.Хведаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІФАКС, Халіфакс (Halifax) Эдуард Фрэдэрык Ліндлі Вуд, барон Ірвін (Irwin; 16.4.1881, замак Паўдэрэм, графства Дэван, Вялікабрытанія — 23.12.1959), англійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1922—24, 1932—35 міністр адукацыі, з 1924 міністр сельскай гаспадаркі, у 1926—31 віцэ-кароль Індыі. У 1935—38 старшыня палаты лордаў, выступаў за знешнепаліт. кампраміс з А.Гітлерам. З 1938 міністр замежных спраў, удзельнічаў у перагаворах, якія прывялі да заключэння Мюнхенскага пагаднення 1938. З 1941 пасол у ЗША. У 1947—53 старшыня Ген. кансультатыўнага савета радыёвяшчальнай кампаніі Бі-Бі-Сі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЙЗІ (Doisy) Эдуард Адэлберт (13.11.1893, г. Хума, штат Ілінойс, ЗША — 23.10.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1938). Скончыў Ілінойскі ун-т (1914). Д-р філасофіі (1920), праф. (1923). У 1914—17 працаваў у Гарвардскай мед. школе, з 1919 у Вашынгтонскім ун-це, у 1923—65 — у мед. школе пры Ун-це ў Сент-Луісе. Навук. працы па вывучэнні структуры вітамінаў і гармонаў. Вылучыў у крышталічнай форме жан. палавыя гармоны эстрон (1929) і эстрадыёл (1936). Адкрыў хім. структуру вітаміну K, ідэнтыфікаваў K1 і K2, сінтэзаваў вітамін K1 (1939). Нобелеўская прэмія 1943 (разам з Г.Дамам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ВІЧЭдуард Вікенцьевіч (н. 26.8.1936, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык-праграміст. Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі АН Беларусі, з 1961 у НДІЭВМ. Навук. працы па выліч. тэхніцы і праграмаванні, стварэнні і ўкараненні аперацыйных сістэм Адзінай сістэмы ЭВМ. Дзярж. прэмія СССР 1978. Прэмія Ленінскага камсамола 1970.
Тв.:
Система разделения времени ЕСЭВМ. М., 1982 (у сааўт.);
Система виртуальных машин для ЕСЭВМ. М., 1985 (у сааўт.);
Программирование на языке ассемблера ЕСЭВМ. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКАЭдуард Пятровіч (н. 18.9.1930, Мінск),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БПІ (1954) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск), у 1978—92 нам. дырэктара гэтага НДІ. У 1971—78 супрацоўнік Сакратарыята ААН (г. Нью-Йорк, ЗША). Навук. працы па метадах разліку і комплекснага выкарыстання воднага патоку, аднаўляльных крыніцах энергіі і іх выкарыстанні, нарматыўным забеспячэнні дзярж. разліку выкарыстання вод.
Тв.:
Вода. Природа Человек. Мн., 1986 (разам з Б.У.Фашчэўскім);
Возобновляемые источники энергии и возможности их использования в Беларуси. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РДМАНЭдуард Баляслававіч (н. 25.2.1922, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1969). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1958). З 1939 на камсам. рабоце. З пач.Вял.Айч. вайны нам. сакратара, сакратар, чл. Пінскага падп. абкома, адначасова сакратар Пінскага падп. гаркома ЛКСМБ, з ліп. 1943 пам. камісара атрада В.З.Каржа, нам. камісара партыз. брыгады імя Молатава. Пасля вайны на парт., камсам. і сав. рабоце, у органах дзярж. бяспекі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1974—79. Ганаровы грамадзянін г. Пінск.