ГРАФІТАПЛА́СТЫ,

пластмасы, якія маюць у якасці напаўняльніка прыродны ці штучны графіт або карбанізаваныя прадукты (коксы, тэрмаантрацыт і інш.). Сувязнымі матэрыяламі з’яўляюцца фенолаальдэгідныя і эпаксідныя смолы, поліаміды, фтарапласты і інш.

Максімальную цепла- і электраправоднасць пры здавальняючых мех. паказчыках маюць графітапласты з 75—85% (па масе) парашкападобнага штучнага графіту. Хім. ўстойлівасць графітапластаў абмежавана хім. устойлівасцю сувязнога. Адрозніваюць графітапласты тэрмарэактыўныя і тэрмапластычныя. Тэрмарэактыўныя прэс-парашкі (напр., антэгміт) атрымліваюць на аснове штучнага графіту і фенолафармальдэгідных, эпаксідных, фуранавах смол. Залівачныя кампаўнды з графітапластаў маюць добрыя мех. (у т. л. ліцейныя) уласцівасці. Тэрмапластычныя графітапласты на аснове поліамідаў (да 50% па масе) і прыроднага графіту адрозніваюцца павышанымі трываласцю і ўдарнай вязкасцю. Выкарыстоўваюць для вырабу антыкаразійных помпаў, кампрэсараў, цеплаабменнай хім. апаратуры, дэталей машын і прылад, якія працуюць у вузлах трэння без змазкі (напр., укладышы падшыпнікаў).

М.​Р.​Пракапчук.

т. 5, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

юпі́тэр, ‑а, м.

1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.

2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.

3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.

[Ад лац. Jupiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПАГЕ́Й (ад апа... + грэч. gē Зямля),

1) пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найб. аддалены ад цэнтра Зямлі; процілеглы перыгею). У астраноміі тэрмін «апагей» адносіцца толькі да целаў, што рухаюцца па замкнёных арбітах вакол Зямлі.

2) У пераносным сэнсе апагей — найвышэйшая ступень, найб. ўздым, росквіт дзейнасці, творчасці, славы.

т. 1, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖО́ЎТЫЯ ВО́ДЫ,

горад на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл., на р. Жоўтая. 63,9 тыс. ж. (1991). Чыг. ст. Прам-сць: горна-здабыўная (жал. руда), прыладабуд. (з-д «Электрон», Паўд. радыёзавод), лёгкая (ф-ка штучнага футра) і харчовая. Засн. ў канцы 19 ст., горад з 1957. Месца бітвы ўкр. войска Б.Хмяльніцкага з авангардам войск Рэчы Паспалітай (1648).

т. 6, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЭСУ́РСЫ,

сукупнасць прамысловых запасаў узнаўляльных прыродных рэсурсаў, якія мае асобная краіна ці рэгіён. Для рацыянальнага выкарыстання П.р. неабходна прытрымлівацца пэўных аб’ёмаў эксплуатацыі, якія не перавышаюць здольнасць папуляцый да самаўзнаўлення, выкарыстоўваць метады экстэнсіўнага, штучнага ўзнаўлення (напр. з дапамогай рыбагадоўчых гаспадарак і інш.). Звесткі аб П.р. заносяць у прамысловы кадастр.

П.​І.​Лабанок.

т. 13, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інкуба́тар

(ад лац. incubare = выседжваць птушанят)

апарат для штучнага вывядзення маладняку сельскагаспадарчых птушак з яец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

халецыстагра́фія

(ад гр. chole = жоўць + kystis = пузыр + -графія)

метад штучнага кантрастнага рэнтгеналагічнага абследавання жоўцевага пузыра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шта́пель

(ням. Stapel)

тканіна са штучнага валакна, блізкага па даўжыні да баваўняных або шарсцяных валокнаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

за́пуск м. за́пуск, -ку м., пуск, род. пу́ску м.; (неоконч. действие — ещё) запуска́нне, -ння ср.;

за́пуск иску́сственного спу́тника Земли́ за́пуск шту́чнага спадаро́жніка Зямлі́;

за́пуск мото́ра за́пуск мато́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіраарбі́та

(ад гіра- + арбіта)

гіраскапічны прыбор для вызначэння вугла адхілення ад плоскасці арбіты штучнага спадарожніка Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)