пузыро́к, ‑рка, м.

1. Памянш. да пузыр; невялікі пузыр.

2. Невялікая шкляная бутэлечка. Калі той дзядзька пайшоў з дому, маці была вельмі расстроеная і, нюхаючы нейкі пузырок з лекамі, горка папракала.. [сына]. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМБА́ЛА,

горад на Пн Індыі, штат Хар’яна. 121 тыс. ж. (1981). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр. Бавоўнапрадзільная, мукамольная, шкляная прам-сць. Вытворчасць дакладных і хірург. інструментаў, оптыкі, навук. абсталявання.

т. 1, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́лба

(ням. Kolben)

шкляная шарападобная або канічная пасудзіна з доўгім рыльцам для лабараторных работ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бутэ́лька

(польск. butelka, ад фр. bouteille)

шкляная пасудзіна звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІАКАІ́ТЫ,

горад у Японіі на Пд в-ва Хонсю, прыгарад Нагоі. 281 тыс. ж. (1992). Порт у заліве Ісэ. Нафтаперапр., нафтахім., тэкст., шкляная, фаянсава-керамічная прам-сць. Электрамашынабудаванне. ЦЭС. Марскі курорт.

т. 7, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́мпула, ‑ы, ж.

1. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваюцца ў стэрыльным выглядзе невялікія дозы лякарстваў, крыві і пад. Ампула з вакцынай.

2. Спец. Пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі.

[Лац. ampulla.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Шкляная пасудзіна з вузкім горлам, служыць для захоўвання вадкасці; бутэлька. Гаспадыня паспешліва наліла пляшку малака. Новікаў. Вяселле не гулялі, толькі выпілі пляшку данскога віна. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́свіца ’збанок’ (Янк. 1). Утворана ад ву́сце (устье > *устьица > *уствица) або ад вуста́; параўн. ст.-чэш. ústicěшкляная пасудзіна’ (Махэк₂, 671, ад ústa), параўн. таксама семантычна падобныя ўтварэнні тыпу гарла́ч і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкло, -а, н.

1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.

2. таксама зб. Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.

Аконнае ш.

Лямпавае ш.

Выстаўка шкла (зб.).

|| памянш. шке́льца, -а (да 2 знач.) і шкле́чка, -а, н. (да 2 знач.; разм.).

|| прым. шкляны́, -а́я, -о́е.

Шкляная маса.

Ш. посуд.

Шкляныя дзверы.

Ш. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МАРАКА́Й (Maracay),

горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Арагуа. Засн. ў 1697. Каля 900 тыс. ж. з прыгарадамі (1997). Вузел аўтадарог, у т. л. адгалінаванне Панамерыканскай шашы. Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапр., харч., хім., папяровая, шкляная.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)