така́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Займацца такарнай справай; быць токарам. Падбадзёраны першай удачай, Андрэй нават дазволіў сабе дні два не такарнічаць, вывучаючы станок. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непачці́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца к людзям без пачцівасці, павагі; недалікатны. Непачцівае дзіця. // Які выражае непачцівасць. [Міхась] не спадабаўся Пятру Пятровічу сваімі паводзінамі, сваёй непачцівай смеласцю... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несупы́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і няспынны. [Міхась].. выходзіў на вуліцу, у несупынную людскую плынь. Шахавец. На жаралістых камлях .. дубоў адбіла свае пячаці несупынная плынь часаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў макраватым, мокрым. Надзя спалохана адплюшчыла памакрэлыя вочы, ускочыўшы з ложка, уключыла святло. Шахавец. Ярка свяціла сонца, іскрыўся памакрэлы снег. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑меціцца; незак.

Тое, што і помсціць. І цяжка было зразумець, ці .. [Андрэй] сапраўды шкадуе аб тым, што прыгадаўся ўчарашні вечар, ці помсціцца Марыне. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае вельмі моцную просьбу. Умольны позірк. Умольныя вочы. □ Бярозка махаў рукой, і ў гэтым жэсце была ўмольная нямая просьба аб дапамозе. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́скат, ‑у, М ‑каце, м.

Разм. Тое, што і віск. Рассыпалі чайкі свой віскат. Калачынскі. З пранозлівым віскатам, які міжвольна прыціскае да зямлі, ўпалі першыя бомбы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акачане́лы, ‑ая, ‑ае.

Які астыў, змёрз на холадзе; адубелы. Рыбакі часамі прыплывалі сюды на вастраносых чаўнах і, расклаўшы агонь, адагравалі над ім акачанелыя ад вады рукі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Вылучаць прамянёвую энергію, светлавыя, цеплавыя і інш. прамяні. Выпраменьваць святло. Выпраменьваць злектрамагнітныя хвалі. □ Пышныя русыя валасы, здавалася, выпраменьвалі ўласнае святло. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́так, ‑тка, м.

Участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы. Адразу ад лесу пачынаўся вялікі палетак, засеяны жытам. Шахавец. Перад вачыма паўстала чорная аблога леташніх кукурузных палеткаў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)