membership [ˈmembəʃɪp] n.

1. чле́нства;

I must renew my membership of the tennis club. Я павінен узнавіць членства ў тэнісным клубе;

a membership card чле́нская ка́ртка

2. усе́ чле́ны (клуба, арганізацыі і да т.п.);

How did the membership vote? Як прагаласавалі члены клуба/партыі?

3. ко́лькасць чле́наў;

What is the membership of your organisation? Колькі членаў у вашай арганізацыі?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Stifheit f -, -en

1) ту́гасць, наця́гнутасць

2) адзеравяне́ласць; перан. здранцве́ласць; аняме́ласць (членаў)

3) наця́гнутасць, чапуры́стасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абсентэі́зм, ‑у, м.

Кніжн. У буржуазных краінах — ухіленне ад удзелу ў выбарах, а таксама сістэматычная адсутнасць на пасяджэннях членаў калегіяльных органаў як выражэнне пратэсту супраць палітыкі тэрору і парламенцкай механікі подкупу.

[Лац. absens, absentis— адсутны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каапта́цыя

(лац. cooptatio = дадатковае выбранне)

увядзенне ў склад выбарнага органа новых членаў без правядзення дадатковых выбараў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канспіра́цыя

(лац. conspiratio)

1) тайныя метады дзейнасці падпольнай арганізацыі і яе членаў;

2) перан. захоўванне тайны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карэля́т

(ад лац. con- = разам + relatus = аднесены)

адзін з суадносных, узаемна звязаных паміж сабой членаў карэляцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КУ-КЛУКС-КЛА́Н (Ku-Klux-Klan),

тэрарыстычная арг-цыя ў ЗША. Узнік у 1866 у г. П’юласкі (штат Тэнесі) пасля паражэння рабаўладальніцкіх паўд. штатаў у грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—65 для барацьбы метадамі падпалаў, паліт. забойстваў, «Лінча суда» і інш супраць Рэканструкцыі Поўдня 1865—77, руху за грамадз. правы неграў, паліт. апанентаў з ліку радыкальных членаў Рэсп. партыі. Створаны на ўзор тайнага ордэна (арганізац. структура, адзенне, рытуалы). У 1869 каля 500 тыс. членаў. У 1869—71 забаронены федэральнымі ўладамі, у 1882 абвешчаны супярэчным канстытуцыі ЗША. Пэўны час вёў нелегальную дзейнасць. Адноўлены ў 1915 каля г. Атланта, пашырыўся ў Індыяне і інш. штатах Сярэдняга Захаду. Праследаваў рэліг., расавыя і этн. меншасці (католікаў, яўрэяў, неграў, ірландцаў), інтэлігенцыю, праціўнікаў сухога закону і рабочыя арг-цыі. Найб. размаху дзейнасць К.-к.-к. дасягнула ў 1920-я г. (у 1923 каля 4—5 млн. членаў). У 1960-я г. намагаўся перашкодзіць увядзенню ў дзеянне заканадаўства аб грамадз. правах неграў на Пд ЗША. У 1989 налічваў 6,5 тыс. членаў.

т. 8, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.

Жыллёвая к.

Спажывецкая к.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывядзе́нне ср., в разн. знач. приведе́ние;

п. машы́ны ў рух — приведе́ние маши́ны в движе́ние;

п. падо́бных чле́наўмат. приведе́ние подо́бных чле́нов; см. прыво́дзіць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

recruit2 [rɪˈkru:t] v. вербава́ць, набіра́ць (навабранцаў, членаў арганізацый);

Most of the men in the village were recruited that day. У той дзень завербавалі большасць мужчын у вёсцы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)